Сумленны ўчынак Автор: Эрве Базен Жанр: Проза https://coollib.in/b/10032-erve-bazen-sumlennyi-wchyinak Базен Эрве Сумленны ўчынак (на белорусском языке) Эрвэ Базэн Сумленны ўчынак Пераклад: Сяргей Шупа "Просьба да жыльцоў, выходзячы, пакiдаць ключы на дошцы..." Не зважаючы на аб'яву, тэкст якой адмiнiстратар, былы сяржант iнтэнданцкай службы Пюмiле, вывеў з любоўю калiграфiчным почыркам, Ганзаг прабег мiма адмiнiстратаравага столiка i нiчога не пакiнуў на кручку з нумарам 23. I ўсё ж панi Пюмiле паспела высунуцца з акна i пачала абурацца на пацеху ўсяму кварталу: - Я вас бачыла, пан Рабатэн! Ключ вы можаце пакiнуць сабе. Але я абяцаю, што вы будзеце сёння начаваць на вулiцы, калi не заплацiце. Ганзаг зрабiў выгляд, быццам нiчога не чуў. Iнстынктыўна, а можа, каб сагрэцца, ён пабег. На вулiцы Тальб'як ён прамiнуў сваю "штаб-кватэру" "Кавярня аб'яднаных мастацтваў". Там, як звычайна да абеду, Бертран старанна шараваў кававарку, храмаваныя часткi якой адпацявалi i трацiлi свой бляск. ...