Сборник статей по истории Беларуси [Вадим Ростов] (fb2) читать постранично, страница - 152


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Заходняй Беларусі вылучаюцца і перадаюцца Летуве Вільня і амаль 1/3 краю. Прадстаўнік СССР Молатаў кажа: “Мы знаем, что большинство населения края не литовское…” А 27.10.1939 г. летувіскія войскі ўводзяцца ў край. Такім чынам у перыяд з 22.09 па 10.10.1939 г. Вільня знаходзілася ў складзе вызваленай Заходняй Беларусі 19 дзён. Да гэтага варта дадаць, што перадача не была аформлена згодна Канстытуцыі СССР — перадача не была ўзгоднена ВС БССР і Летувы, бо паседжанні былі праведзены значна пазней і ВС БССР не даваў згоды.

Належыць зазначыць, што умовай перадачы Летуве Вільні і края было размяшчэнне на яе тэррыторыі 20 тысячнага савецкага вайсковага кантынгенту, які 03.08.1940 г. далучыў Летуву да СССР, заняўшы асноўныя стратэгічныя аб’екты.

Томас Венцлова таксама ў 1978 годзе пісаў: “Родом я не из Вильнюса…..но потом уже стал вильнюсцем, как и многие тысячи литовцев, которые во время войны и после войны съехались в свою историческую столицу. Для них это был совершенно незнакомый город. Перед войной между Вильнюсом и независимой Литвой, как известно, практически не было связей. Правда, был миф о Вильнюсе, существенный для литовского воображения — но об этом позже и это другое. …В самый первый день после школы я заблудился в руинах (некого было спросить, потому что людей я встречал немного, к тому же никто не говорил по-литовски)… …Тут надо сказать несколько слов о языке. Вильнюс — город теперь наполовину литовский и говорит на поразительной “койнэ”, поскольку сюда съехались представители всех литовских диалектов”.

У дзве тысячы першым годзе, напачатку дваццаць першага стагоддзя, пры перапісе насельніцтва Дэпартаментам статыстыкі Летувы была адзначана найбольшая ўдзельная вага летувісаў на тэррыторыі летувіскага гаспадарства ў гісторыі. Летувісы склалі 83,4 %.

У краі яны склалі 54,9 % — абсалютная большасць. Але як так змагло апынуцца? Гэтаму спрыяла шмат чыннікаў. Па-першае з амаль дзвюх соцень тысячаў габраяў Летувы фашыстоўскімі захопнікамі і іх халуямі было знішчана такая каласальная колькасць, што ў 1945 годзе габраяў налічвалася не зашмат за дваццаць тысячаў. Па-другое да 1941 года праводзілася актыўная палітыка літуанізацыі, савецкая ўлада дала магчымасць многім “палякам” паехаць за мяжу, а іх пасады былі занятыя летувісамі. Па-трэцяе цягам знаходжання Вільні ў складзе Летувы праводзілася масавае перасяленне новых насельнікаў з Жамойці. Так у 1942 годзе ў Віленскім краі было ўжо 309494 летувісы супраць 324757 “палякаў”, а да 1950 года было пераселена яшчэ каля 150000 летувісаў-жамойтаў.

Дарэчы яшчэ адным фактарам становяцца і прымітыўныя перажыткі летувіскай мовы: канчаткі кшталту “—as”, “-us” ды іншых у назоўніках мужчынскага роду. Згодна з іх правапісам маё імя будзе выглядаць не як Іван Воранаў, а як Ivanas Voranaus. А перакладаць са сваёй мовы яны ўжо падабаюць без змяненняў — адсюль мы атрымоўваем Вялікага князя Вітаўтаўса і старажытны шляхоцкі род Радзівілласаў. Такім чынам былі запісаны і беларускія імёны і фаміліі (асабіста цікава гэта выглядае з фаміліямі з “-ч”: так, магчыма, прадстаўнік некалі беларускага роду Гудовічаў можа стаць Gudavi?ius-ам, ці то Галубовіч, Galubovi?ius-ам). Асаблівыя ж аматары новай радзімы з фаміліямі кшталту Верабей проста перакладалі іх на летувіскую, становячыся?vyrblis-амі і гэтак далей…

Апошні шанец вярнуць Вільню беларусы атрымалі пасля вайны, пад час якой актыўна змагаліся поплеч з брацкім расейскім народам, прыняўшы на сябе першую хвалю фашыстоўскай навалы. Летувіскі пісьменнік Юстас Палецкіс (пасля вайны Старшыня Прызыдыўму ВС ЛССР) у 1978 казаў: "…пасля вайны мы меркавалі са Сталіным пра лёс Вільні — падавалася нам, што зноўку яна нам не дастанецца, бо Беларусь пацярпела і там актыўна змагаліся з немцамі, але Сталін сказаў "Мяжа пройдзе так", і правёў пальцам па мапе. Мы ўзрадаваліся — Вільня на нашым баку! Падаліся да мапы, падправілі што кольвечы… Так мы зноў здабылі Вільню." І так беларусы зноў яе не атрымалі.

Але прайшло ўжо шмат часу, разпаўся Савецкі Саюз і Беларусь як і Летува зноў стала незалежнай. Узнікшае было пытанне аб межах да шчасця было вырашана міралюбска і без гвалту, ператварыўшы мяжу адміністрацыйную ў мяжу дзяржаўную.

Зараз Вільня сталася Вільнюсам, сталіцай Летувіскай Рэспублікі. Наўрацці ўжо можна пачуць беларускую мову на яе вуліцах, а дзель беларускага насельніцтва значна паменьшыўся. У цяперашнім нестабільным свеце новыя спробы вярнуць Вільню наўраціі прывядуць да поспехаў і толькі зробяць наш рэгіён нестабільным, але ад іх ня трэба адмаўляцца! Калі мы забудземся на Вільню, то мы забудземся і на сябе, на сваю мінуўшчыну, на сваю культуру і гісторыю. Здабыць Вільню станецца важным крокам у нашым адраджэнні.

Здабыць духоўна — не забыць.

І. Воранаў