Левы рэйс [Уладзімір Шыцік] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

праверыць.

Вярнуўшыся ў аддзел, зайшоў да Корзуна і, адчуваючы няёмкасць ад таго, што нібы выказвае недавер да працы таварыша, сказаў:

— Давай пачакаем з рашэннем.

— Чаму? — выслухаўшы яго, спытаў лейтэнант. — Хіба мы што наблыталі?

— Ды не, — памуляўся Лапкоў,— але мы не ведаем, з кім у той вечар піў Грыбоўскі.

— Хіба гэта істотна?

— Увогуле, вядома, не… Грыбоўскі сталы чалавек. Але мяне здзіўляе, чаму ніхто з іх не прызнаўся.

— А калі іх наогул не было?

— Вось у гэтым я і хачу ўпэўніцца.

Корзун ведаў, што начальніка ДАІ, калі ён гэтага не захоча, не пераканаеш, і без энтузіязму пагадзіўся.

— Не бядуй, я сам пастараюся высветліць, — сказаў Лапкоў, заўважыўшы яго рэакцыю, і паспяшаўся запэўніць: — Гэта не надта складана.

Аднак ужо з самага пачатку зразумеў, што ўсё не так проста. Дырэктар базы, да якога ён заехаў, нездаволена спытаў:

— А ты ўпэўнены, што ён быў п'яны?

— Ведаеш, Гаўрылавіч, — абурыўся Лапкоў,— у гэтым пытанні медыкі разбіраюцца не горш за нас.

— Грыбоўскага я з малых гадоў ведаю, — даводзіў дырэктар, — у адной школе вучыліся. Выпіць, вядома, ён мог. Але не столькі, каб сябе не помніць. І сябры ў яго такія ж, як сам. Вось каб ты пра Сіманькова ці Панфіловіча спытаў — гэтыя маглі б…

— І мне Грыбоўскі быў сімпатычны, — прымірэнча сказаў Лапкоў,— ды супраць фактаў не папрэш. А сяброў ягоных ты ўсё-такі назаві. Сам разумееш, — паспрабаваў ён пажартаваць, — міліцыя на словы не верыць.

— Гэта можна, — не прыняў жарту дырэктар.

У той жа вечар Лапкоў пабываў у сяброў Грыбоўскага. Усе яны сцвярджалі, што пасля работы адразу пайшлі дахаты. Ніхто з іх, бадай, не маніў. Лапкоў гутарыў з імі дома, размову слухалі жонкі, дзеці, якія не далі б схлусіць. Значыць, кампаніі ў Грыбоўскага не было. Але і дадому ён не прыйшоў. Чаму — жонка не ведала. Больш таго, яна ніяк не магла зразумець, што муж напіўся. Не такі ён быў чалавек, дый грошай з сабой не меў. Пра грошы, праўда, магла і не ведаць, а вось, паколькі сабутэльнікаў не знаходзілася, вывад напрошваўся сам сабой: Грыбоўскі піў адзін.

Выслухаўшы Лапкова, Корзун спачувальна сказаў:

— Ты сябе ні ў чым не можаш папракнуць. А што напіўся — дык мала што бывае.

Яны зноў уважліва паглядзелі нешматлікія дакументы, сабраныя ў папцы. Усё было ўжо добра вядома да апошняга радка. Толькі на медыцынскай даведцы Лапкоў нечакана затрымаўся. Прачытаў яе і раптам усклікнуў:

— Нічога не разумею! Сто пяцьдзесят — дзвесце грамаў. А там жа была цэлая бутэлька.

— Якая бутэлька? — не зразумеў Корзун. Лапкоў расказаў пра знаходку.

— А пры чым тут бутэлька? — здзівіўся Корзун. — Грыбоўскі бег з боку поля, а яна на пустцы.

— Як ты сказаў? — Лапкоў ашаломлена глядзеў на лейтэнанта. — А я ўсё думаю, што мяне там устрывожыла? Ты малайчына, лейтэнант. Не тое я шукаў, што трэба.

Корзун толькі чмыхнуў: Лапкоў зноў здзівіў яго. Няўжо яму мала адной асечкі? І дакорліва параіў:

— Адчапіся ты ад гэтай бутэлькі. Звычайнае супадзенне.

— І гэта хачу праверыць.

Больш ён нічога не тлумачыў, толькі сказаў:

— Бяру папку з сабой.

— Начальства цікавілася, ці хутка я закончу справу, — крыкнуў яму ўслед Корзун. Але той нібы не пачуў.

Цэлых два дні Корзун не бачыў Лапкова. Ён з'явіўся аж на трэці дзень надвячоркам, узбуджаны, запырсканы граззю.

— Давялося паматацца па раёне, — паскардзіўся Корзуну і, не даючы яму і рота раскрыць, здаволена дадаў: — І, здаецца, не марна.

У Корзуна ёкнула сэрца, а Лапкоў, не звяртаючы на лейтэнанта ўвагі, пацягнуўся да тэлефона, старанна набраў нумар:

— Дружа эскулап, ты ўпэўнены, што Грыбоўскі выпіў сто пяцьдзесят або дзвесце грамаў?

Трубка заклекатала, але слоў Корзун не разабраў. Лапкоў не адрываў яе ад вуха. Так працягвалася хвіліну-дзве, і раптам Лапкоў ускіпеў:

— Што значыць «прыкладна»? Ты мне дакладна скажы! А-а, не можаш, не ўпэўнены? Мажліва, і меней… Ну, добра, дзякуй і за гэта. Прышлі, аднак, афіцыйную даведачку, у дадатак да ранейшай. Сёння ж, — ён зірнуў на гадзіннік. — Можаш заўтра, толькі з раніцы.

— Далася табе ў знакі гэтая доза! — нездаволена сказаў Корзун. Яму вельмі хацелася хутчэй закончыць справу. Думалася, што ў аддзеле пачалі на яго іранічна паглядаць. Маўляў, не дарос ты, маладзён, да самастойных дзеянняў.

— Усё можа быць, — няўважліва, засяроджаны на нейкіх сваіх думках, адказаў Лапкоў і тут жа папрасіў: — Выкліч на заўтра Панфіловіча і Сіманькова, гадзін на дванаццаць.

Калі назаўтра Корзун зайшоў да Лапкова, Панфіловіч быў ужо там. Ён сядзеў насупраць гаспадара кабінета з пакрыўджаным выглядам, панура паўтараў:

— Я ўсё ўжо расказаў. І ўсё ў паперах запісана. Маглі прачытаць, чымся чалавека з працы клікаць.

І таму, што Лапкоў маўчаў, ён працягваў:

— Мне грошы, таварыш інспектар, ад выпрацоўкі плоцяць…

Лапкоў улавіў прыхаваную здзеклівасць, унутрана пасміхнуўся: «А ты нахабнік, Панфіловіч». Не спяшаючыся, расклаў на стале