Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi [Василь Федорович Хомченко] (fb2) читать постранично, страница - 48


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Волкаў дрыжачай рукой расшпiлiў кабуру, выхапiў пiсталет i стрэлiў у тую ўхмылку. Апомнiўся ён, калi абяззброены сядзеў у камеры для падсудных, куды яго пасадзiў начальнiк канвою.

Суду засталося толькi вынесцi вызначэнне аб спыненнi справы ў сувязi са смерцю падсуднага.

Калi следства ў адносiнах Волкава было скончана, я спытаў у следчага:

- А як Волкаў характарызуецца начальствам, саслужыўцамi?

- Лялькi купляў.

- Не разумею, для чаго?

- Кожны раз, калi быў у гарадскiм звальненнi, купляў якую-небудзь ляльку i пасылаў дамоў сястрычцы. I яшчэ птушак кармiў: насыпаў на падаконнiк казармы крошкi хлеба сiнiцам.

- Усё, - сказаў я, - больш мне нiчога i не трэба ведаць пра чалавека.

Волкава не судзiлi, прызналi, што ўчынiў забойства ў стане афекту. Ну таксама ўлiчылi i асобу забiтага. Галоўны ваенны пракурор гэта вырашэнне ўхвалiў.