Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 140


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

раскрытыя, яна прыціскалася да мяне i часам перарывіста ўздыхала, як дзіця пасля слёз.

Мне вельмі хацелася, кяб ёй было ятчэ лепт. I я часам нахіляўся і цалаваў яе тонкую руку.

Непакоіла мяне ў той час, ды і пазней, толькі яе хвароба. Таму я наняў на ўскраіне горада маленькую хатку з садам. Урачы сказалі, тто гэта пройдзе ад спакойнага жыцця.

I сапраўды, гэта пряйтло, калі яна пражыла са мною два месяцы і сказала, тто ў нас будзе дзіця.

Мы акружылі адзін аднаго такім морам пятчоты і ўвагі, такой любоўю, тто я нават праз дваццаць год здзіўляўся гэтаму, як сну. Нам было добра паўсюль, нават у Сібіры, куды я трапіў у 1902 годзе. Яна была больт чым проста жонкай, яна была другам да смерці.

Мы жылі доўга і тчасліва, як у песні:

Пакуль сонца ззяла над грэшнай зямлёю...

Але ятчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаді коннікаў.

Вецер развейвяе іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.

У жахлівым маўчянні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха.

Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага.

Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.

Змест

Вока тайфуна Былі ў мяне мядзведзі Краіна Цыганія Калядная рапсодыя

Лісце каштанаў

Дзікае паляванне караля Стаха

Караткевіч У.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці. - Мн., Маст. літ., 1974. - 352 с.

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны - і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»