Чалавек ідзе Автор: Янка Маўр Жанр: Советская проза https://coollib.in/b/232076-yanka-mawr-chalavek-idze Янка Маўр Чалавек ідзеI Старадаўнія часы. - Царства звяроў. - Ці людзі? - Няўдалае паляванне. - Падвячорак з пацука. - Начлег на дубе.Гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было. Ёсць сведкі з таго часу: розныя знакі, рэчы, расліны, косці, каменні, нават самыя пласты зямлі, якія досыць праўдзіва могуць расказаць цікавыя гісторыі з таго часу. Трэба толькі навучыцца іх разумець... З такіх помнікаў і склалася гісторыя, аб якой тут гаворыцца. У тыя часы наша Эўропа мела зусім не такі выгляд, як цяпер. Мора займала ўсю сучасную Паўднёвую Эўропу і даходзіла да Альпаў, а ў нас - да нізоўяў Дняпра і Волгі. Каўказскія, Крымскія горы, Альпы, Апеніны тады толькі што пачыналі падымацца ад зямлі. Усюды дзейнічалі вулканы, нават у такіх месцах, дзе цяпер аб гэтым н ... https://coollib.ini/76/232076/cover28.jpg