Пра з'явы ды існаванні [Даниил Иванович Хармс] (fb2) читать постранично, страница - 2
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
Абяззброены альбо Няўдалая любоў
Трагічны вадэвіль у адным дзеянні
Леў Маркавіч (падскоквае да дамы) – Дазвольце! Дама (адштурхоўвае далонямі) – Адстаньце! Л.М. (з наскокам) – Дазвольце! Дама (адпіхвае нагамі) – Сыдзіце! Л.М. (мацае рукамі) – Дайце разок! Дама (адпіхвае нагамі) – Прэч! Прэч! Л.М. – Адзін толькі пістон! Дама (мыкае, маўляў, “не”). Л.М. – Пістон! Адзін пістон! Дама (закатвае вочы). Л.М. (Мітусіцца, лезе рукой за сваім струмантам і раптам апынаецца не можа яго знайсці). Л.М. – Пачакайце! (Мацае ў сябе рукамі). Што за чччорт! Дама (здзіўлена глядзіць на Льва Маркавіча). Л.М. – Вось жа гісторыя! Дама – Што здарылася? Л.М. – Хм… (глядзіць разгублена ва ўсе бакі).
Заслона
***
– Ва-ва-ва! Дзе тая баба, якая сядзела вось тут, на гэтым фатэлі? – Адкуль вы ведаеце, што тут сядзела баба? Ведаю, таму што ад фатэля пахне бабай (нюхае фатэль). – Тут сядзела маладая дама, а цяпер яна пайшла ў свой пакой перабіраць гардэроб.Прызнанне ў каханні
Вадэвіль
Ён: Тут нікога няма. Пасяжу я тут. Яна: А, здаецца, я адна. Ні хто мяне не бачыць і не чуе. Ён: Вось жа добра, што я адзін. Я закаханы і хачу пра гэта падумаць. Яна: Ці кахае ён мяне? Мне так хочацца, каб ён сказаў мне гэта. А ён маўчыць, усё маўчыць. Ён: Як бы мне прызнацца ёй у каханні. Я баюся, што яна спалохаецца і я не змагу больш яе бачыць. Вось бы даведацца, кахае яна мяне ці не. Яна: Як я яго кахаю! Няўжо ён гэта не бачыць. А раптам заўважыць і не захоча больш са мной сустракацца.
Старыя, што вывальваюцца з акна
Адна старая ад празмернай цікаўнасці вывалілася з акна, упала і разбілася. З акна высунулася іншая старая і пачала глядзець уніз на тую, што ляснулася, але, ад празмернай цікаўнасці, таксама вывалілася з акна, упала і разбілася. Потым з акна вывалілася трэцяя старая, потым чацвертая, потым пятая. Калі вывалілася шостая старая, мне надакучыла глядзець на іх, і я пайшоў на Мальцаўскі рынак, дзе, кажуць, аднаму сляпому падарылі плеценую шаль.
***
Ніна – Вы ведаеце? А? Вы ведаеце? Не, ці чулі вы? А? Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое? Ніна – Не, вы толькі падумайце! Варвара Міхайлаўна! Вы толькі падумайце! Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое? Ніна – Ды вы ўявіце сабе, Варвара Міхайлаўна! Вы ўявіце сабе! Вар. Міх. – Ды што такое, урэшце! Што такое? Ніна – Не, вы паслухайце, Варвара Міхайлаўна! Ха-ха-ха. Вар. Міх. – Ды я слухаю, слухаю! Што такое? Ніна – Ха-ха-ха! Ну і каралева! Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш! Ніна – На сам рэч каралева! Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш! Ніна – Наш та! Блакітная кроў! Стары корч! Таксама туды! Вар. Міх. – Куды туды? Ніна – Ды, усё туды ж! За Лізаветай улягае! Вар. Міх. – Як улягае? Ніна – Ды ўлюбіўся! Вар. Міх. – Ды хто ўлюбіўся? Ніна – Ды наш сталбавы дваранін! Стары корч Абернібесаў! Вар. Міх. – Абарнібесаў?! Ніна – У тым та і жарт, што Абернібесаў! Вар. Міх. ― Апалон Валяр’янавіч! Ніна – Але! Вы ж падумайце! Вар. Міх. – Даўмецца не магу, што ў ёй добрага? Чаму усе мужчыны з глузду з’ехалі? Ніна – Вы глядзіце: Валодзя Кнуцікаў з глузду з’ехаў! Сяргей Іванавіч з глузду з’ехаў!.. Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага! Ніна – Ялдыгін з глузду з’ехаў!.. Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага! Ніна – У тым та і жарт! Нічога ў ёй няма цікавага! Вар. Міх. – Даўмецца не магу, чаму ўсе мужчыны з глузду з’ехалі! Ніна – Не такая ўжо яна прыгажуня! Вар. Міх. – Па мойму, проста непрыгожая! Ніна – Нічога ў ёй няма цікавага! Вар. Міх. – Зусім не цікавая!
Фама Баброў і яго жонка
Камедыя ў трох частках
Бабуля Баброва (раскладае
Последние комментарии
5 часов 9 минут назад
1 день 4 часов назад
1 день 4 часов назад
1 день 4 часов назад
1 день 4 часов назад
1 день 5 часов назад