Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою Автор: Лонг Жанр: Проза https://coollib.in/b/24271-long-pastushyinaya-gistoryiya-pra-dafnisa-i-hloyu Лонг Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке) Лонг Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою Пераклаў Анатоль Клышка УСТУП На Лесбасе, палюючы, я ўбачыў у гаi, прысвечаным нiмфам, найпрыгажэйшае вiдовiшча, якое калi-небудзь бачыў: маляўнiчую выяву, гiсторыю аднаго кахання. Прыгожы быў i сам гай - шмат дрэў, поўна кветак, удосталь вады: адна крынiца ўсё жывiла, i кветкi, i дрэвы; але прывабнейшы быў абраз - тут i адменнае майстэрства, i праўда кахання; так што i шмат чужаземцаў, прачуўшы пра яго славу, iшло сюды, нiмфам малiлiся, абразам дзiвiлiся. А на iм жанчыны - адны нараджаюць, другiя - немаўлят у пялёнкi завiнаюць; дзецi пакiнутыя i авечкi ды козы, што кормяць iх, пастухi, што дзяцей да сябе прымаюць, маладыя, што ў шлюб уступаюць, напад разбойнiкаў, уварванне захопнiкаў. Шмат iншага, але ўсё пра каханне бачыў я i здзiвiўся, i прага мяне агарнула паспрачацца ...