Забойства на вуліцы Морг Автор: Эдгар Аллан По Жанр: Классический детектив https://coollib.in/b/245073-edgar-allan-po-zaboystva-na-vulitsyi-morg Эдгар Алан По Забойства на вуліцы МоргШто за песню спявалі сірэны, якім імем назваўся Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын, хоць і загадкавыя пытанні, але і яны не застануцца без адказу. Сэр Томас БраўнАдметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што тым, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крыніцай самай шчырай радасці. Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці розгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца яго ...