Крылаты рэвальвер Автор: Рэкс Стаўт Жанр: Классический детектив https://coollib.in/b/245138-reks-stawt-kryilatyi-revalver Рэкс Стаўт Крылаты рэвальверМаладая жанчына вынула з рыдыкюля паперчыну ружовага колеру, устала з чырвонага скуранога крэсла, паклала яе на стол Ніра Вулфа і зноў села. Паколькі я лічыў сваім абавязкам быць у курсе спраў, ды і каб Вулф не нагінаўся, бо да паперкі не так лёгка было дацягнуцца, я ўстаў, падышоў да стала і перадаў яе Вулфу, папярэдне прачытаўшы, што там было напісана. Гэта быў чэк на пяць тысяч даляраў, выпісаны таго ж дня, чатырнаццатага жніўня, на яго прозвішча і падпісаны Маргарэт Міён. Вулф зірнуў на чэк і кінуў яго на стол. — Я падумала, — сказала жанчына, — што, можа, гэта будзе найбольш зручны шлях пачаць размову. Разглядаючы жанчыну з-за свайго стала, я пачаў паволі мяняць свае адносіны да яе. Калі яна патэлефанавала раней, у нядзелю адразу папалудні, і папрасіла аб сустрэчы, я адшукаў у памяці цьмяны ўспамін пра яе фота, надрукаванае ў ... https://coollib.ini/38/245138/cover34.jpg