Подых навальніцы [Іван Мележ] (fb2) читать постранично, страница - 199


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

здавалася празмерным у некаторых выступленнях, было ўжо рашэннем; a рашэнні ён павінен быў выконваць. Звыклы браць цяжар працы на свае плечы, адказваць за раён, за людзей, ён з прыкрасцю адчуваў, што задача гэта — проста непасільная, што гэта, як ён ні будзе старацца, не зробіць, бо зрабіць гэта немагчыма за такі час, пры тых умовах, якія былі вядомы яму з бясконцых паездак. Але рашэнне ёсць рашэнне, трэба было рабіць, што магчыма i — больш таго. І Апейка хадзіў з краю ў край пакоя, думаў, думаў…


З гэтага дня на змену імжы i макрэчы прывалілі маразы. Скамянела гразь на дарогах, зацвярдзелі пацямнелыя балоты, скавала вясёлым лёдам канавы, копані. Васіль не памыліўся: лесам, балотамі, палямі ішла зіма. У Куранях сталі белымі, звонкімі раніцы, шэрымі, пякучымі ночы. У адзін з такіх звонкіх ранкаў Хоня над’ехаў з вясёлай гаманою да Хадосьчынай хаты. Шумліва, з галасам каціла з вуліцы, праз грэблю, да царквы вясельная чарада, у якой на двух вазах сядзелі прыбраныя, заружавелыя маладыя — Хоня i Хадоська. Хадоська глядзела стрымана, сур’ёзна, як, лічыла яна, трэба было ў такі дзень; Хоня ж рагатаў, галёкаў: здалёк было відаць, як давольны сваёй удачы, сваёй долі.

1958, 1961 1965

Примечания

1

Усе выступленні пададзены тут паводле стэнаграмы: "Другая сесія IX склікання. 20–26 лістапада І929 г. Стэнаграфічная справаздача. Выданне ЦВК БССР. Менск, І930 г.". 422 с.

Чытачу, які любіць лёгкае чытанне, гэты раздзел будзе нудны, i яму гэтыя старонкі лепш прапусціць. Чытач жа сур’ёзны, думаю, не толькі з цікавасцю, але i з карысцю паслухае жывыя галасы, якія аддаліў час. Яны, напэўна, дадуць адчуць думкі i настроі той пары, зразумець асаблівасці, складанасць становішча. Зразумець, разам з вытокамінашых перамог, вытокіпамылак, якія потым быліназваны "галавакружэнне ад поспехаў" i падпаліпад крытыку ўвядомай пастанове ЦК ВКП(б).

Усё гэта таксама, я лічу, мае блізкія дачыненні да Куранёў.

(обратно)