В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.
Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от
подробнее ...
начала до конца, так как ГГ стремится всеми силами, что бы ему прищемили яйца и посадили в клетку. Глупостей в книге тоже выше крыши, так как писать не о чем. Например ГГ продаёт плохенький меч демонов, но который якобы лучше на порядок мечей людей, так как им можно убить демона и тут же не в первый раз покупает меч людей. Спрашивается на хрена ему нужны железки, не могущие убить демонов? Тут же рассказывается, что поисковики собирают демонический метал, так как из него можно изготовить оружие против демонов. Однако почему то самый сильный поисковый отряд вооружён простым железом, который в поединке с полудеманом не может поцарапать противника. В общем автор пишет полную чушь, лишь бы что ли бо писать, не заботясь о смысле написанного. Сплошная лапша и противоречия уже написанному.
ярка-чырвоных пачках з надпісам — Тамагаўк. Натуральны віргінскі тытунь — вельмі доўгія, бялюткія, вельмі моцныя цыгарэты.
— Толькі каб не заляжалыя, мой дарагі!
А калі Альберт вяртаўся, яна адразу ў пярэдняй абдымала і цалавала я го, прыгаворваючы:
— Калі б не ты, мой хлопчык, ах, калі б не ты… родны сын і той не быў бы лепшым.
Затым яна ішла да сябе, жавала свае бутэрброды — тоўстыя лусты белага хлеба, густа намазаныя маслам і абкладзеныя мясам, піла віно і пакурвала.
Альберт быў амаль такім жа дакладным, як і Глум, — роўна ў адзінаццаць у яго пакоі ўсталёўвалася цішыня, — тое, што адбывалася ў доме пасля адзінаццаці, мела дачыненне толькі да жанчын: бабулі, Больды і маці. Маці ўначы рэдка ўставала з пасцелі, затое яна доўга чытала і курыла слабыя, сплюшчаныя цыгарэты, якія даставала з плоскага жоўтага пачка з надпісам: Мячэць. Натуральны Усходні тытунь. Зрэдку маці адпівала глыток віна і кожную гадзіну ўключала вентылятар, каб прагнаць дым з пакоя.
Але часта вечарамі маці сыходзіла куды-небудзь або прыводзіла да сябе гасцей, тады яго, соннага, пераносілі ў пакой да дзядзькі Альберта, і ён прыкідваўся, быццам не чуе гэтага. Ён не мог выносіць гасцей, хоць і любіў спаць у пакоі дзядзькі Альберта. Калі прыходзілі госці, яны заседжваліся вельмі позна — да дзвюх, да трох, да чатырох гадзін ночы, а то і да пяці, і дзядзька Альберт прасыпаў тады раніцай і не было з кім паснедаць перад школай, — Глум і Больда сыходзілі досвіткам, маці заўсёды спала да дзесяці, бабуля раней адзінаццаці ніколі не ўставала.
Хоць ён кожны раз цвёрда вырашаў больш не спаць, усё ж засынаў звычайна зноў, як толькі маці выключыць вентылятар. Але калі яна доўга чытала, ён прачынаўся і другі і трэці раз, асабліва калі Глум забываў змазаць вентылятар — і той павольна, з рыпам рабіў першыя абароты. Толькі пасля, набраўшы хуткасці, лопасці пачыналі працаваць бясшумна, але ўсё роўна ад першых жа рыпучых гукаў ён адразу прачынаўся і бачыў, што маці ўсё гэтак жа ляжыць, падпёршы галаву правай рукой, заціснуўшы цыгарэту ў левай, а віна ў шклянцы роўна столькі ж, колькі было і раней. Часам маці чытала нават Біблію, парой ён бачыў у яе руках малітоўнік у рудым скураным пераплёце, і невядома чаму яму рабілася ад гэтага неяк не па сабе. Ён стараўся найхутчэй заснуць або пачынаў кашляць, каб маці ведала, што ён не спіць. Гэта здаралася позна, калі ўсе ў доме спалі. Пачуўшы кашаль, маці адразу ўскоквала і падыходзіла да ягонага ложка. Яна мацала яго лоб, цалавала яго ў шчаку і ціха пытала:
— Ты не захварэў, малыш?
— Не-не, — адказваў ён, не расплюшчваючы вачэй.
— Я зараз патушу святло.
— Ды не, чытай.
— Табе нічога не баліць? Тэмпературы быццам бы няма.
— Канешне, не. Я здаровы.
Яна захутвала яго коўдраю па шыю, і ён здзіўляўся, якія лёгкія ў яе рукі. Затым яна вярталася ў свой ложак, тушыла святло і ўключала ў цемры вентылятар, каб ачысціць паветра, а пакуль вентылятар круціўся, яна размаўляла з ім.
— Хочаш, мы перавядзём цябе ў верхні пакой, каля Глума?
— Не, тут лепш.
— Або ў суседні? Яго таксама можна вызваліць.
— Ды не, я сапраўды не хачу.
— Ну а да Альберта? Альберт перабраўся б у іншы.
— Не.
Раптам вентылятар пачынаў круціцца ўсё павольней, і тады ён ведаў, што маці ў цемры націснула кнопку. Яшчэ колькі апошніх абаротаў, скрыгат, і затым — цішыня, удалечыні чутны цягнікі — ляскат і грукат счаплення таварных вагонаў, перад вачамі паўстае надпіс: Усходняя таварная станцыя. Яны з Вельцкамам неяк хадзілі туды, дзядзька Вельцкама працуе качагарам на манеўровым паравозе, які падае вагоны на сартавальную горку.
— Трэба сказаць Глуму, каб змазаў вентылятар.
— Скажу.
— Так, зрабі ласку, а зараз давай спаць. Дабранач!
— Дабранач!
Але пасля гэтага ён ужо не мог заснуць і ведаў, што маці таксама не спіць, хоць ляжыць зусім ціха. Цемень і цішыня, толькі ўдалечыні прыглушаны грукат з Усходняй таварнай, толькі ўсплываюць і паўстаюць у памяці словы, якія не даюць спакою: слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, — гэтае слова было надрапана і на сцяне каля лесвіцы, што вяла ў кватэру Брылаха, і яшчэ новае слова: распуста, якое Брылах дзесь падчапіў і цяпер увесь час паўтарае. Часта думаў хлопчык і пра Гезелера, але той быў вельмі далёка, і калі ён думаў пра Гезелера, то не адчуваў ні страху, ні нянавісці, толькі нейкі цяжар; ён куды больш баяўся бабулі, яна ўвесь час убівала ў яго імя Гезелера і пры кожным зручным выпадку прымушала паўтараць яго. Глум, калі чуў гэта, незадаволена хітаў галавой.
Пасля ён здагадваўся, што маці заснула, але сам ніяк не мог заснуць; у цемры ён спрабаваў уявіць сабе твар бацькі, але гэта яму не ўдавалася — тысячы бязглуздых малюнкаў раіліся ў яго галаве — з фільмаў, з ілюстраваных часопісаў, з падручнікаў: Блондзі! Хапелонг Кесідзі і Дональд Дак, — а бацька не з’яўляўся. I дзядзька Брылаха, Леа, паўставаў перад ім, і кандытар, і Грэбхакэ з Вольтэрсам, гэта тыя двое, што рабілі ў кустах
Последние комментарии
6 часов 35 минут назад
6 часов 49 минут назад
7 часов 57 минут назад
19 часов 15 минут назад
19 часов 32 минут назад
19 часов 57 минут назад