Што трэба ведаць кожнаму беларусу [Вацлаў Ластоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ёй вучоныя кнігі, і усе яны у вадзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая-ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Беларускага (літоўскага), ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на усходзе Эўропы.

У беларускай мове у Вялікім Княстве Беларускім (літоўскім) пісаліся усе законы, вяліся усе урады і суды, адбываліся соймы і інш. Ад тых часоў захавалася багата дакумэнтаў, кніг, граматаў і усе яны пісаныя чысьцюсенькай нашай беларускай мовай.

— Ці маюць беларусы сваю літаратуру (пісьменства)?

— Мы, беларусы, маем багатае сваё асобнае пісьменства. Беларускае пісьменства, літаратура, старэйшае за польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў падрукаваную біблію у сваёй мове.

Чэская біблія выдрукавана у 1488 г. Беларуская » 1517 г. Украінская » 1555 г. Польская » 1561 г. Літоўская » 1660 г. Маскоўская » 1751 г. Беларусы даўнейшымі часамі мелі вельмі багатае сваё пісьменства. У XVI стагодзьдзі былі напісаныя і надрукаваныя у беларускай мове усе законы, духоўныя кнігі (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і рэфармацкія), гістарычныя, навуковыя і усякія іншыя. Пасьля наш народ заняпаў, яго задушылі, заціснулі, пры гэтым і пісьменнасьць заглушылі. Калі нашая бацькаўшчына падпала пад Расею (Маскоўшчыну), дык нават зусім было забаронена што-небудзь пісаць і друкаваць пабеларуску. Толькі у 1905 годзе, у часе расейскай рэвалюцыі, беларусы дамагліся права друкаваць кнігі ў сваёй мове. За кароткі час ад 1905 г. беларускія пісьменьнікі напісалі багата харошых і цікавых кніжак, стварылі новую беларускую літаратуру. Цяпер беларусы маюць не малую і новую сваю літаратуру, і шмат газэтаў і часапісаў.

— Ці беларуская мова адна на ўсёй Беларусі?

— Беларуская мова адна і тая самая на усёй Беларусі, але як і усе старадаўныя і жывыя мовы, так і нашая мае свае адмены — дыялекты або гаворкі. У нас ёсьць колькі такіх дыялектаў або гаворак, прыкладам, віцебская, смаленская, палеская, цэнтральная (менская, слуцкая) і г. д.

— Чаму іншыя беларусы стараюцца гаварыць чужой мовай заміж сваёй?

— Тыя беларусы, што стараюцца гаварыць чужой мовай, унікаючы свае, бываюць або шэльмы-душапрадаўцы, ды перакіньчыкі, або проста людзі цёмныя, якіх апуталі ворагі нашага народу. Першыя не гавораць пабеларуску дзеля свае асабістае карысьці, бо пайшлі у найміты да чужынцаў і працуюць зусім сьведама на шкоду беларускаму народу, каб яго выгубіць. Другія не гавораць праз цемнату сваю, бо паверылі нашым ворагам. што мова нашая «брыдкая», «простая» і за рознымі нашымі зладумцамі ідуць, як авечкі, на бойню. Абавязак кажнага сьведамага беларуса з першымі — ворагамі — змагацца, а другіх — цёмных — усьведамляць, выясьняючы ім праўду і навучаючьг гісторыі нашай ды шырачы беларускае друкаванае слова.

— Што сталася-б, каб мы забыліся свае роднае мовы?

— Калі-б мы нашую родную мову закінулі, забыліся, а прынялі чужую, тады па усіх нас і сьлед загінуў-бы на зямлі.

Наш паэта Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) у прадмове да «Беларускай Дудкі» кажа: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня умерлі! Пазнаюць людзі людзей па абліччу ці па адзежы, якую хто носіць. Вось-жа мова — гэта ёсьць аблічча і адзежа душы людзкой».

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, — бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі:

«Дык шануй, беларус, сваю мову,
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову,
Ушануюць нас брацьця-народы».

IV. ПРА ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ

— Што такое нашая гісторыя?

— Нашая гісторыя — гэта мінуўшчына нашае роднае старонкі, усё тое, што калісь было на Беларусі.

— Ці маюць беларусы сваю гісторыю?

— Так, беларусы маюць сваю багатую і цікавую гісторыю, мінуўшчыну. Гісторыяй Беларусі зьяўляецца гісторыя беларускіх плямёнаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў, северанаў, дзераўлянаў. Беларускай гісторыяй зьяўляецца гісторыя беларускіх княстваў: Полацкага, Смаленскага, Турава-Пінскага і іншых, якія уваходзілі у склад гэтых вялікіх княстваў, як Віцебскае, Менскае і другія. Да гісторыі Беларусі