БНР i БССР [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ўжо. А што ўласна "шчырыя", "свядомыя?"

На пачатку артыкула спецыяльна падкрэслівалася цяжкая сітуацыя, што напаткалася з першай сусветнай вайною. Варта дадаць i тое, што царскі ўрад пільна сачыў за развіццём нацыянальнай свядомасці беларусаў, найбольш адукаваных i па-сапраўднаму патрыятычна настроеных проста прыбраў з Беларусі: хтосьці з ix пакутаваў на сібірскай катарзе (Лёсік, Гарун), некаторыя былі параскіданыя па расійскіх прасторах (Зм.Жылуновіч, А.Чарвякоў, Б.Тарашкевіч), хтосьці гібеў у акопах (Я.Купала, Я.Колас), a хтосьці застаўся ў акупаванай немцамі Вільні (браты Луцкевічы, В.Ластоўскі, i яны, апошнія, дарэчы, рабілі там шмат для беларускай справы, у тым ліку i прыцягвалі ўвагу Еўропы да такога цяжкога лёсу беларускага народа). I яшчэ. Як бачылі вышэй, тады, у 1917-м, даволі ціхі губернскі Мінск раптам ажывіўся, на яго пачалі глядзець з цікавасцю, бо ён (лепш сказаць, царскі генералітэт у ім, як i ў Магілёве) мог рашыць лёс рускай рэвалюцыі ў той ці іншы бок. Паку ль што, як казалі, тут удала дзейнічалі бальшавікі, якія рэвалюцыйны працэс спажывалі на сваю карысць. Паўторым, на сваё сённяшняе i буду чае.

Нават з рэвалюцыяй у тым жа Мінску беларуская справа проста не магла падаць свой голас дружна, рэзка i моцна. Да вышэйпёралічаных абставін у ім у час першай сусветнай вайны варта дадаць i яшчэ адну немалаважную акалічнасць — нацыянальны склад горада. Імперская палітыка склалася так, што, скажам, перапіс 1897 года выявіў, што ў тагачасным Мінску было недзе каля 80 тысяч насельнікаў, з ix каля 50 тысяч яўрэяў, звыш 15 тысяч рускіх, звыш 10 тысяч палякаў i ўсяго каля 9 тысяч беларусаў, у асноўным у ролі "обслуги". Найбольшая доля беларусаў была ў Магілеве, каля 30 працэнтаў. Значыць, асноўная беларуская маса была ў вёсцы, яшчэ раз скажам, знясіленай эміграцыяй, бежанствам, вайсковымі наборамі, дзвюма агромністымі ваеннымі армадамі, а да ўсяго, як i многія вёскі ў свеце, кансерватыўнай па характары.

У Мінску тады дзейнічалі культурна-асветны цэнгр "Беларуская хатка", Таварыства помачы ахвярам вайны, дзе жменька прыстойных, але небагатых інтэлігентаў (пісьменнікі Ядвігін Ш., Зм.Бядуля, А.Паўловіч, Ф.Шантыр, артысты У.Галубок i У.Фальскі, асветніца З.Верас з сем'ямі, a ў 1916-17 гадах i паэт М.Багдаіювіч), як маглі, памагалі сіротам, абяздоленым кавалкам хлеба i цяплом роднага слова. Каб пайсці ў палітыку, у ix не было не толькі сродкаў, але ні вопыту шматгадовай падпольнай работы, ні сувязяў ды загадзя падрыхтаваных баевікоў, тым больш, што ва ўспомненай сітуацыі ўласна беларускія клопаты не цікавілі ні вайсковыя i цывільныя ўлады, ні партыйныя групоўкі. Але паколькі новая ўлада побач з амністыяй палітвязнем i рознымі свабодамі абвясціла i "отмену всех сословных, вероисповедальных и национальных ограничений", то не мог не загучаць i беларускі гол ас. Беларускіх дзеячаў у новыя органы ўлады не дапускалі, але ім з ухмылкай часамі давалі слова на розных сходах — гаварыце, выяўляйцеся, — i тут жа выступоўцаў абсмейвалі, абражалі, абвінавачвалі ў самых розных "антинародных" грахах. Сцягнуць у такіх умовах надмагільную пліту з усяго беларускага было надзвычай цяжка. "Не было, няма i не будзе ніякай Беларусі!" Дык i не блытайцеся пад нагамі! Не май i далей свайго дома, быў, ёсць i далей будзь нечая рабсіла! Як тая ж жывёла, вол альбо конь!

Ды ўсё ж нават пры нешматлікай сіле "шчырых" i "свядомых" не ўдалося "быстро" i "безболезненно" пахаваць "белорусский вопрос", не ўсе ўбачылі ў гэтым ужо "готовое". Наадварот, пачало пашырацца кола тых, хто зажадаў самім вырашаць свой лес, дбаць пра адраджэнне гістарычнай памяці, дзяржаўнасці, мовы i культуры. Паўсталі беларускія сілы ў Петраградзе (ужо ў красавіку там было болей за 1000 сяброў БСГ — Беларускай сацыялістычнай грамады) i ў іншых гарадах, на франтах, вярнуліся са ссылак ветэраны беларускага руху. Апошнія хутка адрадзілі ў Мінску камітэт БСГ i нечакана для многіх праявілі аператыўныя арганізацыйныя здольнасці — 25.3(7.4) 1917-га склікалі даволі прадстаўнічы з'езд беларускіх дзеячаў (каля 150 дэлегатаў), ход якога ўзялі ў свае рукі Зм. Жылуновіч, А. Гарун, Б. Тарашкевіч, А. Бурбіс i іншыя вядомыя людзі. На гэты з'езд мусілі прыйсці i запрошаныя ад новых улад i партый, усе яны мелі слова, але некаторыя з ix выступілі альбо з нафталінна-шавіністычнымі, альбо з антыбеларускімі прамовамі, у тым ліку i супраць увядзення беларускай мовы ў школах. Адпаведна, на з'ездзе не маглі не закіпець страсці, была правакацыйная спроба сарваць яго, ды ўсё ж працавалі розныя камісіі, былі прынятыя рэзалюцыі. Праўда, апошнія былі сціплыя: аўтаномія ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, адкрыццё беларускага ўніверсітэта, пераход навучання ў пачатковых школах на родную мову i г.д. Але i супраць гэтага той жа Фрунзе з аднадумцамі, якія ўжо адчулі смак улады, а з імі i іншыя паднялі сапраўдны вэрхал, нахабна ўжываючы дэмагогію, фальш, абразы i абвінавачванні, скажам, за тое, што на чале ўтворанага БНК — Беларускага нацыянальнага камітэта — абралі