Пялёсткі [Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка] (fb2) читать постранично, страница - 49


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дзверы. Адчыніў ён. Я першым чынам да кветак... Нахілілі галоўкі... Я да вядра з вадой, каб папырскаць іх - кубак у вядро не лезе, лёд ледзьве не ў палец таўшчынёй паверх вады... Падкладваў дровы кухар!

Так і загінулі мае кветкі...

Цяжка ўявіць, які гвалт быў увечары, калі людзі прыйшлі з работы!

Усю віну клалі на мяне:

- Навошта ты таго кухара пусціў...

Кожны шкадаваў аб сваім. А я - дык аб тым, што не стала каму вітаць мяне і ціхенька-ціхутка нагадваць мне песеньку, якую калісьці спявала маці... Гэта ж яны, мае кветкі, падавалі сваімі пялёстачкамі гукі ўцехі, надзеі, наступнай радасці і, з'яднаўшыся з галасамі кветак майго сэрца, стваралі такую чароўную мелодыю...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . .

А сам я і сёння згадаў пра вас, браткі, бо такія самыя, мілыя майму сэрцу сінявокія браткі я сустрэў у сябе ў Беларусі.