Падарожжа ў XIX стагоддзе [Адам Мальдзіс] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (77) »
Сёння, гледзячы з гістарычнай аддаленасці, мы бачым, што гэтыя жандары ад літаратуры мелі рацыю. Іх тонкі нюх сігналізаваў небяспеку з таго боку, дзе яна была сапраўды. Лепшыя здабыткі беларускай літаратуры XIX стагоддзя — ад ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» праз «Мужыцкую праўду» да прасякнутых сялянскім потам і слязой вершаў Багушэвіча і Лучыны, да вострай сатыры Абуховіча — наскрозь дэмакратычныя, наскрозь народныя і свабодалюбівыя. Вядома, былі і іншыя творы. Былі спробы магілёўскіх чыноўнікаў Ф. Блуса і А. Кісяля ў вершаванай форме абараніць прыгонніцтва і самаўладства, даказаць, што беларускі мужык не варты свабоды. Былі спробы падрабіцца пад голас беларускага селяніна з боку Польскіх кансерватыўных колаў, асабліва напярэдадні паўстання 1863 года. Былі дыдактычныя павучанні Ельскага аб тым, што кожная ўлада — ад бога. Але ўсе гэтыя творы не аказалі істотнага ўплыву на развіццё нашай літаратуры. Напісаныя на нізкім мастацкім узроўні, далёка не з прагрэсіўнымі мэтамі, яны засталіся чужымі народу і невядомымі яму. Яго думкі і спадзяванні выказвала дэмакратычная паэзія Багушэвіча і Лучыны, Гурыновіча і Абуховіча, рэвалюцыйная публіцыстыка Каліноўскага і нелегальныя брашуры накшталт «Дзядзькі Антона». Праўдзівасць, рэалістычнасць у паказе народнага (пераважна сялянскага) жыцця становяцца эстэтычным сцягам новай беларускай літаратуры.
,— пісаў Янка Лучына.
Развіццё новай беларускай літаратуры па шляху рэалізму і народнасці было нялёгкім і супярэчлівым. Пісьменнікам XIX стагоддзя, па сутнасці, прыходзілася пачынаць амаль на голым месцы. На працягу XVII і XVIII стагоддзяў паланізатарам удалося абарваць тыя традыцыі, якія ішлі ад Скарыны, Буднага, Цяпінскага і іх сучаснікаў і паслядоўнікаў. Праўда, у народзе жыла памяць аб тым, што калісь беларуская мова была дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, што на ёй пісаліся кнігі і юрыдычныя акты. Але ў пачатку XIX стагоддзя ўсе, хто мог чытаць і пісаць, у Беларусі, за выключэннем нешматлікага царскага чыноўніцтва, чыталі і пісалі пераважна на польскай мове. Беларускай мове адмаўлялі ў праве на грамадзянства як рускія чыноўнікі, так і польскія паны. У лепшым выпадку, яны згодны былі прызнаць яе «мужыцкім дыялектам», прастамоўем, здольным перадаць толькі самыя прымітыўныя думкі і пачуцці. Больш таго, яны баяліся беларускага слова і пры кожным зручным выпадку забаранялі яго. Вядомы рэакцыянер Фадзей Булгарын, той, які высмеяны ў «Тарасе на Парнасе», з жахам пісаў на старонках «Северной пчелы» (№ 228 за 1837 год): «Дойдзе да таго, што ў нас стануць пісаць беларускай гаворкай, як пры цару Аляксею Міхайлавічу і каля гэтай эпохі.
Калі не будзе супрацьдзеяння, шкодны пераварот можа адбыцца: мова Карамзіна, Дзмітрыева... заменіцца мовай
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (77) »
Последние комментарии
1 день 4 часов назад
1 день 5 часов назад
1 день 6 часов назад
1 день 17 часов назад
1 день 17 часов назад
1 день 18 часов назад