На сьвятой зямлі Автор: Уладзімер Глыбінны Жанр: Современная проза https://coollib.in/b/280871-uladzimer-glyibinnyi-na-svyatoy-zyamli Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. І вось унучка славутага Полацкага князя-волата Ўсяслава становіцца манахіняй Еўфрасініяй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным. https://coollib.in/i/71/280871/_0.jpg