Post scriptum [Адам Глёбус] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

рэпутацыю.

* * *

Вышыня сённяшняга трыумфу сведчыць пра глыбiню заўтрашняга падзення.

* * *

Папулярнасць — гэта перш-наперш пасрэднасць, а пасрэднасць — гэта ўчарашняя вядомасць.

* * *

Мода — найвялiкшы вораг папулярнасцi, бо мода змяняецца з кожным сезонам.

* * *

Апранахi блазнаў i каралёў аднолькава зiхоткiя. Зусiм не прынцыпова тое, што ў аднаго золата сапраўднае, а ў другога — штучнае, бо словы каралёў i блазнаў здатныя выклiкаць адно ўсмешку.

* * *

Няўжо слава прыйдзе тады, калi ты канчаткова страцiш гонар?

* * *

Слава кампануе свае калажы такiм чынам, што ў адзiн тэлевiзiйны кампот трапляюць зусiм розныя асобы: генералы i шарлатаны, мiнiстры i фiгляры, мiльянеры i спевакi. Табе застаецца толькi выкiнуць злучнiк, замянiўшы яго на дэфiс, i зрабiць выснову. Генерал-шарлатан, мiнiстр-фiгляр, спявак-мiльянер — вось яны, абраннiкi народнай славы. Мае рацыю Шапенгаўэр, калi пiша... Слава сярод сучаснiкаў нячаста ператвараецца ў трывалую пасмяротную славу.


5. Лiтаратура
* * *

Эгаiстычны лiтаратар мусiць адмаўляцца ад рамяства, бо ягоная патрэба — падабацца сабе, а не суцяшаць i забаўляць iншых, чужых, натоўп, як гэта робяць прафесiйныя белетрысты.

* * *

Пiсьменнiк-лiслiвец-прафесiянал выдатна ведае, што нiводны з тыранаў не адмовiўся ад сваiх лiтаратурных партрэтаў, аўтабiяграфiяў i хвалебных гiмнаў.З гэтага прафесiянал i жывiцца.

* * *

Лiтаратура будуецца яшчэ i на страху, што незанатаваныя думкi знiкнуць.

* * *

Экстрэмальны лiтаратурны твор — кароткая, блытаная перадсмяротная запiска.

* * *

Шмат каму з лiтаратараў асноваю для ацэнкi напiсанага служаць: па-першае, колькасць выкладзеных на паперы знакаў, што прыраўноўваюцца да грашовых адзiнак; па-другое, колькасць асобнiкаў надрукаванай кнiгi, што iстотна ўплывае на заробак. Асуджаць i папракаць за такi падыход да лiтаратурнай працы нельга. Наадварот, такiя паводзiны лiтаратара трэба хвалiць на кожным скрыжаваннi. Толькi мне да душы iншыя крытэрыi... Люблю наяўнасць у тэксце нечаканых i парадаксальных думак i развагаў, шаную лапiдарнасць i нешматслоўнасць, паважаю някiдкую прыхаваную сувязь з творамi вялiкiх папярэднiкаў i радуюся амаральнасцi аўтара, амаральнасцi з пункту гледжання масавай свядомасцi.

* * *

Чытача можна падмануць толькi адзiн раз, а потым даводзiцца мяняць псеўданiм.

* * *

Нечаканая канцоўка навелы заўсёды лжывая.

* * *

Калi табе кажуць: "А я ведаю, пра што будзе тваё наступнае апавяданне...", ты абавязкова дапытайся пра здагадкi i версii, каб не напiсаць чужога.

* * *

Вавенарг сцвярджаў, што людзi разумныя не пiшуць i не чытаюць раманаў, бо дастаткова чалавеку адчуць, што ўяўная велiч хавае за небылiцамi звычайную хлусню, як яго ахоплiвае гiдлiвасць, таму раманы i не перачытваюцца. Выдатнае назiранне. Толькi мне не давялося сустрэць нiводнага разумнага, якi б не прачытаў пару-тройку бульварных раманаў. Усе не без грахоў. Мяркую, спадар Люк дэ Клап'е дэ Вавенарг таксама пачытваў раманы. Таму i скажу наступнае... Разумны чалавек адмаўляецца чытаць раманы.

* * *

Нiшто так хутка не псуе рэпутацыю лiтаратара, як праўдзiвыя выказваннi пра суайчыннiкаў i супляменнiкаў.

* * *

Лепей не спрачацца пра якасцi мясцiнаў, у якiх не быў, i пра вартасцi звычаяў, якiх не бачыў. Кожны з нас i так шмат дзе пабываў i многае паглядзеў, каб цiкава расказаць.

* * *

Не варта чакаць удзячнасцi за пахвальбу. Ведаючы пра гэта, крытыкуй, iранiзуй, кажы праўду i галоўнае — не бойся, што ў адказ атрымаеш жорсткiя словы, а тым больш дзеяннi.

* * *

"Кожная думка новая, — заўважыў Вавенарг, — калi чалавек выказвае яе на свой лад..." Удакладню: на сваёй мове i ў новай маладой краiне...

* * *

У адным слове iсцiны не менш, чым у разгорнутым сказе. Але большасць лiтаратараў усё адно iмкнуцца акрэслiваць iсцiну менавiта сказамi, а не словамi.

* * *

Афарызм — арыстакратычная форма.

* * *

Пiшучы ў газету, нi на iмгненне не забывай, што рэфарматарам, патрыётам, рэвалюцыянерам салодка жывецца толькi на старонках гiстарычных энцыклапедыяў.

* * *

Трэба быць поўным iдыётам, каб пiсаць не дзеля заробку. І дзевяноста дзевяць лiтаратараў з кожнай сотнi паслухмяна графаманяць дзеля грошыкаў. А табе, каб паважаць сябе, варта заставацца круглым пiсьменнiкам i пацiху занатоўваць сякiя-такiя думкi дзеля сяброў i ўласнага задавальнення. Заставайся адным з сотнi.

* * *

Лiтаратура — працэс маральнага рэфармавання.

* * *

Надыходзяць i такiя часы, калi нават звычайнаму лiтаратару нiчога не застаецца, як пiсаць таемны дзённiк.

* * *

Паэту цяжка сказаць нешта такое, што да яго не гаварылi, таму i стварае паэт новую мову.

* * *

Грэгерыi — жарты, якiя робяць выгляд, што яны афарызмы.

* * *

Пiсаць — азначае перакладаць уласныя ўражаннi на агульнавядомую мову, а чытаць — азначае вяртаць з агульнага ў асабiстае.

* * *

Афарызм — ангельскi жарт, вымаўлены з французскiм акцэнтам i нямецкай стараннасцю.

* * *

Цяжка ўявiць, што адбылося б з чалавекам, каб ён жыў у дзяржаве,