Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Потом запой. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт
Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)
Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)
Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)
Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...
тых рускіх, што не падняліся разам з усёй залай.
Даклад Леніна захапіў з першых хвілін, Багуновіч слухаў, стаіўшы дыханне. Можа, Садуль убачыў, з якой прагнасцю ён слухае, таму не звяртаўся за перакладам. Праўда, у нейкі міг у Сяргея з'явілася апасенне: а ці не залішне заглыблена? Ці разумеюць яго рабочыя, непісьменныя сяляне?
Угледзеўся ў твары дэлегатаў. Ды не, ні на адным няма ценю неразумення, усе слухаюць гэтак неа, як ён, нават тыя, што не віталі Леніна.
Глыбока, па-філасофску глыбока, але ў той жа час здзіўляюча проста, шчыра, да бязлітаснасці шчыра і адкрыта:
— Мне здаецца, што галоўнай крыніцай рознагалоссяў у асяроддзі савецкіх партый па даным пытанні з'яўляецца іменна тое, што некаторыя занадта паддаюцца пачуццю законнага і справядлівага абурэння па поваду паражэння Савецкай рэспублікі імперыялізмам, занадта паддаюцца часам роспачы і, замест таго, каб улічыць гістарычныя ўмовы развіцця рэвалюцыі, як яны склаліся перад цяперашнім мірам і як яны рысуюцца нам пасля міру, замест гэтага спрабуюць адказаць адносна тактыкі рэвалюцыі на аснове непасрэднага пачуцця.
Так мог сказаць толькі чалавек, які ведае і разумее сваіх апанентаў.
Перыяды рэвалюцыі, іх здзіўляючыя дакладныя характарыстыкі: трыумфальнае шэсце... паражэнне... Нічога падобнага па гісторыі рэвалюцыі, у якой сам удзельнічаў, Багуновіч дагэтуль не чытаў, не чуў; у расказах Міры ўсё было спрошчана, таму ў яго нярэдка з'яўляўся пратэст, і яны спрачаліся.
Але Ленін выдатна разумее псіхалогію сваіх праціўнікаў. Аднак ён не проста канстатуе іх погляды. Ён адкрыў па іх «артылерыйскі агонь».
— І вопыт гісторыі гаворыць нам, што заўсёды, ва ўсіх рэвалюцыях,— на працягу такога перыяду, калі рэвалюцыя перажывала круты пералом і пераход ад хуткіх перамог да перыяду цяжкіх паражэнняў, надыходзіў перыяд псеўдарэвалюцыйнай фразы, якая заўсёды прыносіла найвялікшую шкоду развіццю рэвалюцыі.
Уласныя думкі і абавязак сачыць за залай заміналі Багуновічу слухаць з той увагай, з якой нельга не слухаць выступленне, што так ярка асвятляла ўсё, да чаго ён дабіраўся ў чорную ноч, у ранішніх прыцемках, а калі і ўдзень, то ў бездараж — як ішоў да Смаленска: па заснежаным полі, па лесе.
— Трэба ўмець зразумець, што, толькі прымаючы пад увагу змяненні суадносін класавых сувязей адной дзяржавы з другой, можна ўстанавіць заведама, што мы не можам прыняць бой зараз; мы павінны лічыцца з гэтым, сказаць сабе: якой бы ні была перадышка, якім бы ні быў нетрывалым, якім бы ні быў кароткім, цяжкім і зняважлівым мір, ён лепш, чым вайна, бо ён дае магчымасць уздыхнуць народным масам...
— Як гэта правільна! — вырвалася ў Багуновіча.
Садуль пераклаў яго выгук на французскую — для
Робінса. Той загадкава пасміхнуўся і спытаў:
— Вы бальшавік?
— Не, я беспартыйны.
— Многа ў рускай арміі такіх афіцэраў?
— Той арміі, якую вы маеце на ўвазе, ужо няма... Але я хачу быць афіцэрам новай арміі.
Садуль здзіўлена сказаў:
— О!
Але і яму, як і Багуновічу, не хацелася прапусціць нешта з ленінскага даклада.
Яны зноў услухаліся ў голас, што запаўняў вялікую залу,— у голас, нібыта знешне спакойны, але надзвычай багаты на адценні, на ўнутраны пафас і натуральны, не сыграны, драматызм.
— Так, наш народ павінен перанесці найвялікшы цяжар, які ён узваліў на сябе, але народ, які змог стварыць Савецкую ўладу, не можа загінуць.
І такая была сіла, такая ўпэўненасць у гэтым «не можа загінуць», што Багуновіч раптам адчуў зусім новы, не перажыты дагэтуль, гонар ад таго, што у яго ёсць права назваць сябе сынам гэтага народа,— такую радасць, ад якой адхлынула хваля яго смутку.
Ён быў цалкам у палоне слоў Чалавека, што стаяў на трыбуне. Ён удыхаў гэтыя словы, як лясное паветра. І думаў пра тое, што дарога ў Маскву прывяла яго да Леніна. Цяпер ён пойдзе толькі па гэтай дарозе. І гэта назаўсёды. На ўсё жыццё.
1
Румчарод — Цэнтральны выканаўчы камітэт Саветаў Румынскага фронту, Чарнаморскага флоту і Адэскай вобласці.— Рэд.
(обратно)
Последние комментарии
11 часов 14 минут назад
11 часов 15 минут назад
11 часов 23 минут назад
11 часов 31 минут назад
12 часов 29 минут назад
12 часов 48 минут назад