Маладыя гады [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 101
- Маладыя гады 913 Кб скачать: (fb2) - (исправленную) читать: (полностью) - (постранично) - Генрых Вацлававіч Далідовіч
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
сеў.— Давай пагаворым папраўдзе. Так, я не думаў з табою жаніцца, намякаў пра гэта, каб не напалохаць цябе... Ну, што з таго, што мы пажэнімся? Дзеці, наша плата... Будзем гібець век, жыць ад платы да платы... Я бяру замуж дачку Івана Аляксеевіча... Гэта яшчэ новая кватэра, машына, цесцеў вялікі аклад... Але я яе не люблю. Люблю цябе i гатоў любіць цябе ўсё жыццё... I гэта выдатна. Ты толькі не бойся такога жыцця, падумай, колькі яно дае волі.
— Не, — ціха, але настойліва прамовіла яна.
— Значыць, ты ўсяго не зразумела... Дык зразумей: мы ніколі не надакучым адно аднаму, заўсёды будзем адно аднаму радыя.
— Не, — яшчэ раз паўтарыла яна.— Шукайце другую на гэтую роль. Я на яе не падыходжу.
— I дарэмна, — сказаў ён, устаў.— А я цябе, так па рабоце праславіў бы... Раз не, дык застанешся ў цяні: не такая ты ўжо i выдатная. Звычайная настаўніца...
— Якая ёсць, — адказала яна, узяла журнал, сшыткі. Падалася з класа.
14... Лістапад выдаўся надта ж зменлівы: на адзін дзень па некалькі разоў i ішоў дождж, i выблісквала сонца, i цямнела неба, нарываўся снег. Вільготны, цяжкі, падаў долу i тут жа раставаў, рабіў яшчэ болей хлёпанкі. А потым, недзе ў сярэдзіне месяца, нечакана морась пераціхла, выяснілася, пахаладнела — сцялася вада, падшурхла зямля, выбелілася інеем. I стаяла вось такое няпэўнае надвор'е. Антаніна прыехала ў горад. Хацела купіць таго-сяго з харчу — мелася справіць Сяргейкавы імяніны. Купіла тое-сёе i ішла да аўтастанцыі. Прыпынілася на рагу вуліцы: усё ішлі i ішлі машыны. Гудзелі, пыхкалі дымам — аж балела галава. Пасля, як праехалі грузавікі, памкнулася пераходзіць коўзкую вуліцу. Тут жа з вулачкі, што была за густымі нізкімі кустамі — наверсе ix ляжаў шапкаю іней, — выпаўзла жоўценькая лёгкавушка. Антаніна не ведала, што рабіць: ці перабягаць, ці вярнуцца назад? Аж затрымалася пасярод вуліцы. Машына амаль ля самай яе піскнула тармазамі, прасунулася, з'ехала ўбок. Стала ледзь не ўпоперак вуліцы. — Ты што? — крыкнуў на яе шафёр вельмі знаёмым голасам.— Жыць не хочаш? Ён адчыніў дзверцы, высунуўся. Быў у паліто з пышным каўняром, у бабровай шапцы. Міхаіл Іванавіч. I ён яе — цяпер у зімовым паліто, у белай пуховай хустцы — пазнаў, заціх. Каўзануў назад у кабіну. Да жанчыны. Тая — у сіняй шапачцы, у кажушку — сядзела побач. Вольга Аляксандраўна. Цяпер яна, напалоханая, разгубілася. З машыны не выходзіла. Антаніна як анямела, i яны маўчалі, ціха сядзелі. «Эх, Вольга Аляксандраўна! Так ты нічаму i не навучылася! Як ты магла?!» Апамятаўшыся, Антаніна пайшла далей. Да тратуара. Праз хвіліну загудзела i машына, дагнала яе, мінула, пыхнула горкім сіне-белым дымам. 1974-1975

Последние комментарии
1 день 7 часов назад
1 день 7 часов назад
1 день 8 часов назад
1 день 20 часов назад
1 день 20 часов назад
1 день 20 часов назад