Вужык. Голуб на плячы. Дак [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично, страница - 2
- Вужык. Голуб на плячы. Дак (и.с. Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка») 3.1 Мб скачать: (fb2) - (исправленную) читать: (полностью) - (постранично) - Анатоль Бароўскі
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- . . .
- последняя (356) »
пяшчотны і добразычлівы – саграваў душу ўспамінам-бліскаўкай пра дзяцінства, а другі – маўклівы і насуплены – маўчаў, але ад яго сыходзіла нейкая незразумелая трывога. Яна шылася пад сэрца, тачыла, як шашаль дрэва…
Не пакідала яго трывога і тады, калі праводзіў у вагончыку пяцімінутку, і апасля, калі гаварыў з брыгадзірам Зыкавым пра дзённы план работы. Узмацнілася, сам не ведаў ад чаго, і тады, калі пачаў збірацца, каб адлучыцца на рыштаванні будаўніцтва кацельні для бальніцы – на другім канцы горада, у Беліцы… Нешта не пускала яго туды, як усё роўна калючы дрот чапляўся то за штаны, то за куртку, і нехта ўвесь час крычаў на вуха, каб не ехаў, каб застаўся…
3. – Ну, дык як, Андрэевіч, – не адступаў ад яго брыгадзір Ступакоў з таго ж аб’екта – не ладзілася ў яго работа на кацельні і ён прыехаў да прараба за падтрымкай і дапамогай, – едзем ці не? – Едзем, Алесь, едзем, – махнуў рукою на свае трывогі і першы падаўся да легкавіка, на якім прыімчаў брыгадзір. Праз колькі хвілін заехалі на будаўнічую пляцоўку бальніцы. Васіль Зубрыцкі з першага позірку вызначыў, чаму не ідуць справы ў брыгадзіра, пачаў тлумачыць, паказваць, адначасова і папракаючы яго ў няўмецтве арганізаваць работу. І як толькі яны падышлі да кацельні – падняліся на штабель складзеных адна на адну панеляў перакрыццяў, – да Зубрыцкага падкаціўся калабком намеснік галоўнага ўрача па гаспадарцы Лявонаў, акругліў вочы, нейкім спалоханым голасам абвясціў: – Васіль Андрэевіч, цябе тэрмінова выклікаюць да тэлефона, проста неадкладна… “Ну, во, нездарма ўсё… Пра што і папярэджваў вужык?..” – Хто? – Не ведаю. Прасілі, каб паклікаў адразу, як прыедзеш. Зялёная слухаўка ляжала на паліраваным стале, чорны шнур, скруціўшыся, нагадваў таго вужыка, што прысніўся ноччу. “Эх, вужык, вужык, і праз шмат гадоў ты бароніш мяне ад бяды… Папярэджваеш, хвалюешся за мяне, і дзякуй табе за тое – лягчэй, падрыхтаванаму ўжо, пераносіць удары лёсу…” – Зубрыцкі слухае! – Васіль Андрэевіч, гэта Зыкаў. У нас, братка, бяда… – Якая бяда – не цямні!? – адразу немаведама чаго ўзарваўся прараб – не вытрымалі нервы ад доўгага прадчування той бяды. – Ну?! – Архіпаў загінуў… бетоншчык… – Як загінуў?! Чаго? Дзе?! Зыкаў памаўчаў крыху, мусіць, збіраўся з сіламі ці падбіраў патрэбныя словы, даказаў: – На яго ўпала пліта. Яе бульдозер ссунуў. А Віцька не ведаў, што ён у кар’еры. Бяда адным словам, Андрэевіч. Прыязджайце, на месцы пабачыце… “Эх, вужык, вужык!.. І адкуль ты, дружа, ведаў, што так будзе? Так стараўся мне пра гэта сказаць, і… Каб жа ўмеў ты гаварыць, а не толькі папярэджваць. У дзяцінстве я цябе, здаецца, разумеў, кожнае жаданне разумеў. А дарослым стаў, то і разарваліся духоўныя нітачкі, што звязвалі неадрыўна нас… Эх, вужык, вужык…” Здарылася тая бяда на будоўлі у перадапошні дзень снежня. Ён гуляў з ім, як з малым шчанюком ці кацянём, – хаця такое параўнанне можа было і недарэчным: ні гаўкаць, ні мяўкаць вужык не ўмеў. Маўчаў, як рыба, хаця і да рыб ён не меў дачынення, хіба толькі мог выдатна плаваць… Васілёк з ім дружбу завёў можна сказаць нечакана, выпадкова, бо хіба можа дружыць чалавек і паўзучая істота? Гады былі галодныя, і, каб пракарміцца, рашылі з маці, што ён будзе пасвіць людскую гавяду. На самым пачатку вайны на бацьку прыйшла пахавальная… Бацька яму помніўся вясёлым і гаваркім, з гармонікам і высокім светлым чубам… І запомнілася, як ён насіў Васілька на плячы, – тады здавалася, што падымаў ён яго пад самае неба, вышэй, чым ляталі птушкі і самалёты… І як гушкаў на арэлях… Прывязваў бацька на ланцугах дошку да перакладзіны, якую паклаў на дзве грушы-дзічкі, што раслі ўпобачкі, – і разгойдваў яго, здавалася, вышэй за тых дзічак… Страшна было, але стараўся не паказваць той страх бацьку… І на кані катаў… Усё засталося ў дзіцячай памяці светлым і прыемным напамінкам… Маці пасля здзіўлялася – няўжо ён у чатарырохгадовым узросце мог памятаць такія падрабязнасці? А ён усё памятаў, да самых драбніц і дробязяў… Аднаго хіба не запомніў – як бацька пайшоў на вайну. Ну не помніць, і ўсё тут. Загуляўся з хлапчукамі на задворку, і вельмі ж не хацеў ў азарце гульні ісці развітвацца з бацькам. Думалася тады: сходзіць бацька на тую вайну і вернецца хутка. Верылася, што бацька адлучыцца ненадоўга, – раніцай ці заўтрашнім вечарам адчыніць дзверы ў хату. Бо і раней такое было – развітваўся, і неўзабаве вяртаўся дадому – Васілёк і замаркоціцца па ім не паспяваў… Старэйшы брат, Сяргей, быў яшчэ ў войску – доўга пасля перамогі не адпускалі дадому. Васілёк дужа засумаваў па ім, і таму не мог дачакацца, калі прыедзе – ото было б лягчэй: што ж ён можа сваімі дзіцячымі рукамі? І ў хаце пуста – нішчымніца і голад, штодня ў жываце жабы крумкаюць… А так бы зажылі вясёла са старэйшым братам і матуляй. – Пайду я, мамка, у пастушкі,

Последние комментарии
1 день 9 часов назад
1 день 9 часов назад
1 день 10 часов назад
1 день 21 часов назад
1 день 22 часов назад
1 день 22 часов назад