Паляванне ў райскай даліне [Алесь Разанаў] (fb2) читать постранично, страница - 41
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
* Вада і агонь, якія пярэчаць адно аднаму, мірацца на чалавеку: і вада ачышчае яго, і агонь таксама.
* Вечнасць — не доўгі час, інакш яе насельнікамі былі б адно камяні і бронза, а новая якасць жыцця і часу, і творыцца яна жывымі людзьмі.
* Калі палітыка — мастацтва магчымага, то само мастацтва — мастацтва немагчымага.
* Як сляды на снезе не падобныя на таго, хто іх пакідае, так і той, хто іх пакідае, не падобны на таго, чыім следам ён з'яўляецца сам,- на сваю сутнасць.
* Вобраз, як шыбіна ў акне: калі празрыстая – не заўважаецца, калі заўважаецца — не празрыстая. У мастацтве асноўнае не сам вобраз, а яго здольнасць быць празрыстым, прапускаць праз сябе тое, чым ён сам не з'яўляецца, быць «праз-вобразам».
* Чалавек мысліць тою сваёй іпастассю, якая і сама яшчэ творыцца. Таму і магчыма, таму і мае сэнс творчасць, што разам з задуманым творам дзейсніцца яшчэ адзін твор — творца.
Последние комментарии
8 часов 58 минут назад
9 часов 1 минута назад
14 часов 52 минут назад
18 часов 56 минут назад
19 часов 32 минут назад
1 день 16 часов назад