На ўсякім свеце [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 22


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

будзе, ляціць і той касмічны вецер, на якім напінаецца ветразь Сусвету, і гэты вецер дарожны, на якім трапеча пасма саламяных валасоў Гані, вось тут, на шыі, дзе пульсуе ручаінка вечнасці, блакітная жылка, якую ён, нахіліўшыся, пацалаваў, а Ганя, кінуўшы стырно, павярнулася: “Не кідай мяне!..” - абхапіла галаву ягоную схаладнелымі на ветры рукамі, засланіўшы дарогу наперад, на якую раптам вывернуў насустрач, крутнуў з прасёлку стары грузавік, можа быць, “Студэбэкер”, які прыходзіць толькі аднойчы, і апошняе, што ўбачыў Стась у люстэрку на дарозе назад, быў дарожны ўказальнік з надпісам СУЦЬКАВА, каля якога стаяла і ўсміхалася Палута.


1 лістапада 2014 - 30 красавіка 2015.