Тэатр у Слоніме [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя ды гаспадарчыя будынкі. Дарэчы, у сапегаўскіх тэстаментах Слонім і аднайменнае староства падаюцца як родавая маёмасць.

Слонім і яго жыхары і сёння ганарацца сваім гербам, распрацаваным і ўхваленым па хадайніцтве Льва Сапегі ў 1561 годзе: на блакітным полі залаты леў з гербам “Ліс” у лапах. А таксама і знакамітым Жыровіцкім Евангеллем з уласнаручным фундушавым запісам канцлера. А палац у Слоніме, пабудаваны Львом Сапегам, у канцы XVIII стагоддзя пераабсталюе пад свой тэатр Міхал Казімір Агінскі, дзе чвэрць стагоддзя яго “сядзіба музаў” будзе цешыць Еўропу сцэнічнымі пастаноўкамі.


Тэатр Міхала Казіміра Агінскага


Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі і кінакамерамі.

-- Скажыце, калі ласка, — запытаўся незнаёмец, — як мне знайсці тэатр Міхала Казіміра Агінскага? Я прыехаў з Санкт-Пецярбурга, каб зрабіць здымкі тэатра. Але ў каго ні запытаю — ніхто не ведае.

-- Я вас засмучу, але будынак тэатра ў Слоніме не захаваўся, яго знішчылі час, войны і людзі. Толькі захавалася аўстэрыя (Аўстэрыя -- ад італьянскага слова osteria, што азначае заезны дом, тып карчмы. – С.Ч.). У ёй цяпер знаходзіцца школьны навучальна-вытворчы камбінат, — такі быў мой адказ незнаёмцу.

Госць быў вельмі здзіўлены і нават не паверыў. Давялося яму паказаць, дзе калісьці стаяў тэатр і дзе цяпер знаходзіцца аўстэрыя. Але чалавеку, які першы раз прыехаў у Слонім, гэтага было мала. Ён столькі многа чытаў пра тэатр Агінскага, а ўбачыў… пустое месца.

Сапраўды, Слонім сёння ведаюць найперш па тым, што тут некалі быў славуты на ўсю Еўропу тэатр. І турысты з розных куткоў свету хочуць убачыць хоць што-небудзь з таго далёкага часу. Французы, немцы, шведы, японцы ў сваіх краінах такой мажлівасці не ўпусцілі б. А мы — губляем. Чаму б на гары каля будынка хуткай медыцынскай дапамогі на Савецкай вуліцы, дзе знаходзіўся знакаміты тэатр, не ўсталяваць мемарыяльны знак, не зрабіць там музей Агінскіх, а дзе стаянка аўтамабіляў — не адкрыць, напрыклад, рэстаран “У Агінскіх”, дзе турысты ці слонімцы маглі б адпачыць пад славуты паланез “Развітанне з Радзімай”? А ў музеі прадаваць розныя буклеты, значкі, кнігі на англійскай, польскай і беларускай мовах пра гісторыю тэатра Агінскага. А атрыманыя за ўсё гэта грошы, ішлі б у бюджэт горада. Але гэтага ў Слоніме пакуль няма. Дзякуй Богу, у Слоніме ёсць вуліца Міхала Казіміра Агінскага, засталася з таго часу аўстэрыя, пабудаваная з цэглы архітэктарам Я.Боем, які праектаваў пры палацы Агінскага шэраг барочных надворных пабудоў. Таксама захаваўся Малы канал Агінскага, даўжынёю 1,5 км. А ў 1993 годзе рашэннем сесіі Слонімскага гарсавета вуліцы Опернай вярнулі яе сапраўднае імя. Былая вуліца Энгельса, як 230 гадоў таму, стала называцца Опернай. Менавіта па ёй ішлі артысты ў свой славуты тэатр Агінскага...

У верасні 1771 года Міхал Казімір Агінскі далучыўся да ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі. Гэта было ваенна-палітычнае аб’яднанне пэўнай часткі шляхты і некаторых магнатаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і царскай Расіі. Міхал Агінскі са сваім войскам пачаў вайну з рускім войскам. Спачатку ён актыўна перамагаў, але пасля войскі Суворава акружылі і разграмілі атрады Агінскага. З акружэння яму ўдалося ўцячы ў Берлін, потым у Вену. За гэты час руская імператрыца Кацярына II канфіскавала некаторыя ўладанні Агінскага.

У 1774 года Міхал Казімір Агінскі вяртаецца на Бацькаўшчыну. Для паляпшэння свайго фінансавага становішча, ён частку ўласных маёнкаў прадае (пазней атрымлівае амністыю і секвестраваныя маёнткі), а сам спыняецца ў Слоніме і робіць горад сваёй асноўнай рэзідэнцыяй.

У шэрагу першаступенных планаў Агінскага было будаўніцтва асобнага тэатральнага памяшкання, у якім маглі б ставіцца оперныя спектаклі, так званага “Опергаўза”. Для ажыццяўлення сваёй задумкі гетман Агінскі запрасіў у Слонім італьянскага дэкаратара Іначэнца Мараіна. Ён прапанаваў для гэтай мэты рэканструяваць колішні палац Льва Сапегі. Агінскі з ім пагадзіўся і ў 1777 годзе будаўніцтва і рэканструкцыя тэатра былі ўжо завершаныя.

Для таго, каб можна было ставіць спектаклі, былі ўзятыя на ўзбраенне самыя найлепшыя для таго часу тэхнічныя сродкі, якія дазвалялі лёгка мяняць дэкарацыі, а пры неабходнасці “выводзіць” на сцэну нават сапраўдныя караблі. Дзеля гэтага яна была падзелена на дзве часткі. Пярэдняя частка выкарыстоўвалася па сваім непасрэдным прызначэнні і на ёй ігралі акцёры. Задняя ж, пры неабходнасці, лёгка запаўнялася вадой. Ажыццяўлялася гэта праз сістэму труб, што праходзілі да самых тэатральных падмосткаў. Паступала ж вада з канала, які знаходзіўся побач. Гэтая частка сцэны аказвала добрую паслугу і тады, калі па ходу спектакля разгортваліся баявыя дзеянні, ці неабходна было паказаць войскі на маршы. У гэтым выпадку ваду спускалі, а зверху клалі тоўстыя шчыты. З