Пахвалі пражыты дзень [Васіль Ткачоў] (fb2) читать постранично, страница - 46


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

размахам сваёй нялёгкай, але па- трэбнай працы. Там пахла лесам і лугам. На спецыяльных прыстасаваннях — стэлажах, доўгіх і шырокіх, перацягнутых марляй, сушылася лісце трыпутніку, крываўніку, корань дуброўкі, тут жа і сушаніца балотная, і пупышка бярозавая, і падбел... Успомнілася, як у аблспажыўсаюзе занальны таваразнаўца Еўдакія Георгіеўна Котава сказала, што ўжо сёлета Сячко здаў 210 кілаграмаў розных грыбоў, у тым ліку значную колькасць у сухім выглядзе, а таксама 220 кілаграмаў сухой лекавай травы.

— Раяць спецыялісты на марлі сушыць, тады якасць не губляецца,— Іван Ігнатавіч пакратаў рукамі, бы папраўляючы, вялікія самаробныя стэлажы, якія, нібы арэлі, злёгку пагойдваліся на падвязках. Памаўчаў, нешта ўспомніў, відаць, падзяліўся думкай:

— У нас на базары прадаўцоў... I бабкі, і дзядулі, і маладзейшыя. Купляюць людзі. Попыт на травы вялікі. А чаму гандляры не здаюць дзяржаве травы? На базары нявопытнаму чалавеку што хочаш можна прадаць. А нарыхтоўшчык абавязкова вызначыць, калі сарвана тая ці іншая расліна. Не ў свой час, то і верне. Бо то ўжо будзе не лекавая трава, а звычайная. Я супраць такіх гандляроў пісаў у газету. Надрукавалі. А яны па-ранейшаму збіваюць людзей з панталыку. Не ўсе, вядома, але сярод сумленных людзей уціраюцца аматары лёгкай нажывы. Падумаць толькі, якую шкоду прыносяць яны чалавеку. Той спадзяецца паправіць здароўе, п'е траву, а з яе карысці — ні кроплі.

Вечар быў ціхі, для восені — цёплы, пагодлівы. Мы сядзелі з Іванам Ігнатавічам на лаўцы перад пад'ездам. Ён расказваў... Неяк Сячко забег у аблспажыўсаюз, зазірнуў у кабінет тагачаснага намесніка старшыні Сця- пана Іванавіча Качуры. Той сядзеў за сталом не адзін, але, як толькі ўбачыў госця, узняўся, працягнуў руку.

— Доўга жыць будзеш, Ігнатавіч. Толькі пра цябе ўспомнілі, а ты тут як тут. Твая дапамога патрэбна. Скардзяцца нарыхтоўшчыкі нашага раёна, што перавяліся страчкі і смаржкі. Няўжо сапраўды няма?

Сячко ўсміхнуўся, пахітаў галавой:

— Цяпер, увесну, толькі і збіраць тыя грыбы. На вочы адразу яны не лезуць, вядома, а калі пашукаеш, то знойдзеш.

— Тады, ведаеш, што мы зробім? — прамовіў Качура.— Заўтра ў нас нарада. Усе нарыхтоўшчыкі збяруцца. Трэба ім наглядна, як кажуць, прадэманстраваць, што ты не на Месяц па страчкі ды смаржкі лётаў на касмічным караблі, а прывёз іх з нашага лесу. Зразумеў?

...Аброшаны, стомлены пераступіў Іван Ігнатавіч парог залы, у якой праходзіла нарада, паставіў за дзвярыма кошык, з якога выглядвалі рудаватыя галоўкі грыбоў, зняў борэт, выцер рукой узмакрэлы лоб і толькі тады спытаўся:

— Можна?

— Чакаем, чакаем, паважаны Іван Ігнатавич,— ступіў да кошыка Качура.— Няйначай грыбы? Глядзі ты, страчкі!

Качура ўзпяў кошык, паказаў першыя вясновыя грыбы нарыхтоўшчыкам, не без іроніі заўважыў:

— 3 Месяца чалавек даставіў нам. А, бач, акурат як і нашы, з-пад гомельскіх лясоў.

Вось такі ён, сціплы працаўнік ляснога цэха, яго радавы рабочы. Цікавы, просты, шчыры чалавек Іван Ігнатавіч Сячко. Дарэчы, на другі дзень пасля нашай сустрэчы ён пазваніў мне і сказаў у трубку бадзёрым голасам:

— Забягаў ранічкай у аблспажыўсаюз. Цікавая размова ў нас з Тамарай Міхайлаўнай Шамятковай і Еўдакіяй Георгіеўнай Котавай атрымалася. Вырашылі ў горадзе выстаўку лекавых траў зрабіць. Няхай ведаюць людзі, што трэба збіраць... Спадабаецца ідэя? Я ў лес бягу. Заходзьце вечарком, больш падрабязна пагутарым...