Страсці па Аўдзею [Уладзімір Бутрамееў] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (15) »
Усе выходзяць. Другі мужык увесь час забягае наперад Аўдзею і працягвае расказваць.У талковых руках была. Спраўная. Вось далібог! Каля гумна паставілі. Як убачыш, пяцёрку шчэ прыбавіш. Яй-бо! Залатая, залатая малатарня! Яй-бо! Ай да Аўдзей Усцінавіч!
Мужыкі выходзяць, з другога боку сцэны з’яўляецца Эленька.Эленька. Дзень добры ў хату. Эй, гаспадар! Аўдзей! Ёсць хто-небудзь?
На печы жабрак вылазіць з-пад кажушка.Жабрак. Здароў, здароў! Эленька. А-а, гэта ты ўжо тут! Ну-ка, раскажы, як жыды прадалі Ісуса Хрыста! Ты ўсім расказваеш, а не разумееш, што цяпер не той час! Цяпер новае ўрэмя! Ісус Хрыстос цяпер не ў пачоце! А калі б жыды не прадалі яго, табе б не было што расказваць мужыкам і бабам і ты б не меў кавалка хлеба і чарку. Ты ж любіш выпіць, я добра ведаю. Жабрак. Як нальюць, то вып’ю. (Падымаецца, садзіцца на печы.) А ты ведаеш, Эленька, Іуда таксама любіў выпіць. Эленька. Хіба так напісана ў Евангеллі? Жабрак. А вось паслухай. Пілат даў жыдам чатыры залатыя цвікі, каб яны прыбілі рукі і ногі Ісуса да крыжа. А Іуда атрымаў за гэта трыццаць сярэбраных манет. Ну, распялі яны Хрыста, грошы прапілі, а з раніцы хочуць пахмяліцца, бо галава баліць. А пахмяліцца няма за што. Тады Іуда і дадумаўся, цвікі з ног у Хрыста выцягнуў, нагу на нагу, ды адным і прыбіў, а другі залаты цвік залажыў, ды і пахмяліўся. Эленька. Э-э, брат, ты вялікі выдумшчык! Я б даў табе выпіць. Ты ведаеш, сын Мойшы, Іцка, запісвае гэткія байкі. I прымаўкі. Ён вучыцца ва ўніверсітэце — зайдзі да яго, раскажы, ён дасць табе выпіць!
Уваходзяць Аўдзей, абодва мужыкі, Андрэй. Аўдзей выцірае анучай рукі. Другі мужык забягае наперад Аўдзею, заглядвае яму ў твар.Другі мужык. Адразу бачна, што сапраўдны гаспадар: паглядзеў і ўсё зразумеў. Я гаварыў, калі хто — дык толькі Аўдзей Усцінавіч. Аўдзей (да абодвух мужыкоў). Калі за палову, дык можна размаўляць. Паловы яна вартая. Першы мужык (не стрымаўшыся). Яна-то каштуе не палову, бач ты, палову за гэткую малатарню! Аўдзей. Размова ішла пра палову. Другой размовы не было. Глядзіце самі. Другі мужык (звяртаецца да першага). Капітонавіч?
Гаворыць, а сам махае рукой, маўляў, згаджайся, мы ж дамаўляліся з табой. Першы мужык у роспачы махае рукой і адыходзіць убок, другі мужык звяртаецца з усмешкай да Аўдзея.Як дамаўляліся, Аўдзей Усцінавіч, так і зробім.
Усе, акрамя першага мужыка, падыходзяць да стала, за якім сядзіць Эленька. Жабрак зноў лажыцца на печы і накрываецца кажухом.Эленька. Аўдзей, здароў быў! Як жывеш, даўно цябе не бачыў. Што ты маеш з гэтым прайдохам (ківае ў бок другога мужыка)? Другі мужык. Маўчы, у цябе свае справы, у нас свае, мы да цябе не мяшаемся, ты да нас не лезь.
Аўдзей дастае з-за іконы грошы, адлічвае і аддае другому мужыку. Мужыкі адыходзяць убок. Першы мужык працягвае руку, другі аддае яму грошы. Першы пачынае пералічваць.Я ж гаварыў, ён нічога не ведае. Са мной не прападзеш! Сёмка — прайдоха, а справу ведае! I ўсё чыста: твая малатарня добрая? Добрая! Першы мужык. Не мяшай!
Зноў пералічвае грошы, кладзе іх у кішэню.Другі мужык. Капітонавіч, а мне?
Першы мужык незадаволена паглядае на другога, дастае грошы і дае спачатку рубель, потым, падумаўшы, яшчэ адзін.Ты ж абяцаў пяць рублёў? Першы мужык. Хопіць з цябе і двух.
Першы мужык выходзіць, другі спачатку абурана глядзіць услед, потым спяшаецца наўдагонку.Другі мужык. Капітонавіч, можа, яшчэ што трэба, дык толькі скажы, я ўсё, што трэба…
На сцэне застаюцца Эленька і Аўдзей, тут жа за сталом моўчкі сядзіць Андрэй, жабрак ляжыць на печы.Эленька. Ты купіў малатарню? Аўдзей. Добрая малатарня. Эленька. Не звязвайся з Сёмкам! Ты ж ведаеш, што гэта за чалавек!
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (15) »
Последние комментарии
22 минут 39 секунд назад
23 минут 10 секунд назад
11 часов 46 минут назад
11 часов 47 минут назад
13 часов 48 минут назад
13 часов 50 минут назад