«Калі закваскі няма, нічога не створыш» [Валентин Сергеевич Маслюков] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адрозніваецца літаратура ад белетрыстыкі? У літаратуры характары дыктуюць сітуацыю, а ў белетрыстыцы пад сітуацыю падбіраюцца характары. I серыял. Вы глядзелі?


Так, і ён зроблены вельмі добрасумленна. У стваральнікаў атрымліваецца перадаць патрэбную атмасферу, настрой. На мой погляд.


— Гэта бясспрэчна. Але я паглядзеў апошні сезон: гэта ўсё ўжо было. Яны ходзяць па адным i тым жа. Ужо даўно было зразумела, што да чаго прыйшло i як трэба рабіць развязку, а яны ўсё працягваюць, працягваюць i працягваюць — чыстая камерцыя.

Калі б гэты свет застаўся на ўзроўні першай, другой кнігі, без паўтораў i расцяжэння, тады б «Песня лёду i полымя» існавала як Літаратура ў будучыні. А так застанецца кінафактам. Усё роўна пісьменнік — вельмі таленавіты чалавек. Гэта велізарная праца, якая ў мяне выклікае павагу.


Мяне як чытача палохаюць велічэзныя паліцы адной i той жа серыі. Палохае аб'ём. Гэтыя цыклы чытаюцца па меры выхаду лёгка, а калі яны скончаны i манументальна стаяць у бібліятэцы або ў кнігарні, дакранацца да іх няма ніякага жадання. У большасці выпадкаў.


— Палохае не аб'ём. Аб'ём эпапеі «Вайна і мір» нікога не палохае. Аб'ём «Жана Крыстофа» нікога не палохае. Аб'ём «Ціхага Дона» нікога не палохае. А палохае тое, што ведаеш: там слабы тэкст, спачатку добры, а потым слабы. Можна і паўтарацца, але рабіць гэта з высокай якасцю. Толькі, як правіла, паўтор — гэта тое ж самае, толькі горш.


I напрыканцы: ці складана быць пісьменнікам? Хоць вы ўжо, здаецца, i адказалі...


— Якія б ні былі веды, пісьменнік не можа нічога напісаць з таго, што ён сам не разумее і не адчувае ў сабе. Вось, як Дастаеўскі — ён разумее кожнага: ён і атэіст, і той, хто верыць. Калі б ён быў толькі вернікам, ён бы ніколі не напісаў гэтую кнігу, «Злачынства і пакаранне». Аён быўадначасова вернікам і атэістам, разумееце? Ён насяліў твор рознымі людзьмі. I кожны з іх — Дастаеўскі. Яго закваска. Калі гэтай закваскі няма, нічога не створыш.