Лазня Автор: Вінцэсь Мудроў Жанр: Современная проза https://coollib.in/b/375250-vintses-mudrow-laznya Вінцэсь МУДРОУЛАЗНЯАпавяданнеСуботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля таго бацька пстрыкае зашчапкамі, і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду лесуна, вяхотку. Кожнага суботняга вечара мы з бацькам ідзем у лазню. У нашай кватэры ёсць ванна, але няма гарачай вады. Маці неяк нагрэла для мяне пару выварак, напоўніла ванну, але не паспеў я памыцца, як у дзверы пастукала старая Каржыха — суседка, што жыве пад намі. У яе там вада з трубы паперла. Больш мы ў хаце не мыліся. Я першым выбягаю з кватэры, скачу праз дзве прыступкі па лесвіцы, а вылецеўшы з пад’езда, наструньваў вуха ў спадзеўцы пачуць тую самую «Карэла-фінскую польку», але ўжо ў выкананні суседа з с ...