З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка [Аляксей Каўка] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Янку Купалу, М. Багдановіча, М. Доўнар-Запольскага, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, У. Пічэту ды іншых — бясцэннае сведчанне шляху беларуса да Беларусі, узыходжання вяскоўца-студэнта з нізін сялянскае «тутэйшасці» да вяршыняў нацыянальнага самапазнання-самасцверджання. А затым — да адпаведнага выбару, значыць — да выпрабавання. У гэтым змагарным сэнсе асабісты досвед Мікалая Улашчыка, пражытае-перажытае ім, надае мему­арным старонкам выключную крыніцазнаўчую каштоўнасць, а таксама — усведамленне постаці Гісторыка ў нацыятворчым працэсе.

Яго аўтабіяграфічныя ўспаміны-замалёўкі аспрэчваюць, між іншым, здавён устойлівы ў літаратуры няўцямна ніклы вобраз беларускай «дакастрычніцкай», беспрасветна занядбанай вёскі. З тае нагоды Улашчык, у іншым месцы, спрабуе аб’ектыўна зірнуць на праблему: «Але ж, бяспрэчна, беларусы не былі нейкай аднолькавай масай, не хадзілі ў лапцях, жывіліся нішчымнай бульбай і наогул былі падобны да жабракоў. На Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. былі тысячы паселішчаў, дзе сяляне жылі заможна, нават багата, мелі добрых коней, па 5-6 кароў, прадавалі зерне, на сотні рублёў жывёлы, іх дзеці пачалі паступаць у гімназіі, дочкі ў свята апраналіся так, што хутаранская модніца мала чым рознілася ад гарадской. Але ўсе гэтыя заможныя самі аралі і касілі, самі малацілі, самі кармілі скаціну, а калі ў іх былі нанятыя парабкі ці парабчанкі, то яны елі з імі з аднае міскі, і ў будзённы дзень адрозніць парабка ад гаспадара часам было нельга».

Улашчыкава апісанне традыцыйнай беларускай сям’і, пранікненне ў так званыя ментальныя структуры мінулага (як людзі жылі, працавалі, адпачывалі, вучыліся, што думалі, у што верылі і г.д.) спрыяе спасціжэнню жывога, дзейнага чалавека. У гэтым кантэксце выразней вымалёўваецца драматызм беларускае вёскі, нашае сацыяльнае Атлантыды, з заняпадам, сыходам якой у нябыт (згадайма Купалава «Сыходзіш вёска з яснай явы» і Барадулінава «...Сказаў Купала і — сышла») пачаў рушыцца нацыянальны падмурак Беларускага дому. Улашчыкавы ўспаміны-роздумы — гэта і гісторыя, і пэўнае прадказанне нашае незайздроснае сучаснасці, пры зацятым валадарстве над тутэйшым людам пакліканага, «электаральна», на сталец хама-антыбеларуса.

Крытыку-адмыслоўцу можна ўважней засяродзіцца над наратыўнай стылістыкай Улашчыка-мемуарыста. Тым болей, калі аўтару давялося не толькі назіраць, але многае з таго «значнага, цікавага» перажыць-адпакутваць (яго «Хроніка» ў спомненым «Выбраным»). Невыпадкова апавядальны дар гісторыка аднойчы трапна прыкмеціў строгі ў ацэнках Васіль Быкаў, адгукаючыся на адну з яго манаграфій: «Здавалася б, вузка спецыяльная кніга, а чытаецца лепш за які раман».

Да мемуарных старонак дапасавана ў кнізе невялічкая частка яго эпісталярыі, вартай адмысловага фаліянта пры выданні збору твораў вучонага. Ці не ў кожным інфармацыйна насычаным тэксце — спрэсаванае багацце аўтарскай думкі, перажыванне ім асабістых і агульнабеларускіх клопатаў. Нават калі клопат той акрэслены двума-трыма радкамі, за якімі пазнаецца прыцярушаная пылам гадоў тая ці іншая старонка, ці нават і занядбаны аблог нацыянальнае гісторыі, культуры. Як у выпадку з тэмай бежанства, закранутай у лістах да Л. Войцікавай (Зоські Верас), В. Скалабана. Або лісты да В. Чамярыцкага — з павучальным досведам адкрывальніка-даследніка беларускай летапіснай айкумены. А перапіска з У. Калеснікам? Ці шчымлівая легенда пра Уладзіміра Жылку, светла балесную постаць беларускай паэзіі, з якім маладому Улашчыку давялося падзяліць гаркату выгнаня, прачытаць дасланы яму аўтарам прадсмяротны «Тэстамент», перажыць Паэта трагічны сыход у вечнасць. Не менш узрушвае лістоўна спавядальнае ўзнанне Івану Мележу за палескую трылогію — як знамянальны довад нацыянальнай сталасці й самастойнасці беларускай літаратуры, якая «ўзнялася так высока, што ёй не трэба рэкамендацый, не трэба дапамогі, яна стаіць на сваіх нагах». Узаемнасць творчага прыцяжэння гісторыка і пісьменніка пасведчыў дарчым аўтографам і творца «Подыху навальніцы»: «Мікалаю Мікалаевічу, які на вечары аўтара 8 мая 1971 года пераканаўча даказаў, што зямля беларуская невыпадкова дала свету Кірыла Тураўскага і Сымона Полацкага і што іх талент не пагас, жыве і цяпер. Іван Мележ. 23.08.1971. Каралішчавічы».

Токамі высокага творчага напружання вылучаецца карэспандаванне з Сцяпанам Александровічам, Янкам Брылём, Нілам Гілевічам, Валянцінам Грыцкевічам, Генадзем Каханоўскім, Арсенем Лісам, Міколам Ермаловічам, Міхасём Ткачовым, Хведарам Янкоўскім, Эрнэстам Ялугіным, сябрам студэнцкае маладосці археолагам, лекарам Сяргеем Шутавым. Там скрозь гаворка пра здабыткі і страты айчыннай культуры, вострая занепакоенасць станам гісторыяграфіі, зберажэннем і асваеннем гісторыка-культуровай спадчыны, грамадскім прэстыжам, чысцінёй роднае мовы, прытарможаным станам нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця самапавагі й годнасці ў народзе. З той жа