Сукенка Автор: Зараслава Камінская Жанр: Современная проза https://coollib.in/b/412422-zaraslava-kaminskaya-sukenka ЗАРАСЛАВА КАМІНСКАЯ СЭКАНД АПОВЕСЦЬ Гэтую сустрэчу пачнём з двярэй. Дзверы белыя. Дзве створкі. Дзве круглыя ручкі. Вазьміце за адну ручку (у далоні — нібы халодная абабраная бульбіна), за другую (другая бульбіна), расчыняем і — о, дык гэта шафа! Хм. — Не ведаю, што апрануць. Швэдры, швэдры, швэдры; байкі, світшоты, цішоткі, джынсы; яшчэ блакітны выцягнуты швэдар; нешта скамечанае, зялёнае і бліскучае ляжыць каля сценкі; чырвоная куртка. — Абрыдла ўсё гэта. І гэта. А блакітны ўвогуле час выкінуць. Але з іншага боку, каб пазнаёміцца з новым чалавекам, няма нічога лепшага за тое, каб зазірнуць да яго ў шафу. ...