Пакуль ляціць страла [Уладзімір Арлоў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Потым ягоныя салдатыўзарвалі і сам сабор.

Неяк уключыў адзін з гэтак званых нацыянальных тэлеканалаў, а менавіта — ОНТ зь іхняй праграмаю «Наше утро» . Заўсёды адтуль даведаесься нешта істотнае з айчыннай гісторыі. Гэтым разам гледача пачаставалі навіной пра тое, што, каб не Расейская імпэрыя, чыгунка ў Беларусі, аказваецца, зьявілася б значна пазьней. (Мне адразу згадалася: якраз тады, калі ў перадавой Расеі цар падмахнуў указ пра адмену прыгоннага рабства, у Лёндане пайшлі першыя цягнікі мэтро.)

Нядаўна дзяржаўная прэса ашчасьлівіла насяшчэ адной цікавай весткаю. У гістарычным цэнтры Менску, у прыватнасьці, каля адноўленай ратушы, каб прывабліваць турыстаў, неўзабаве, маўляў, могуць пачаць службу... гарадавыя. Я сьпяршане паверыў вачам.

Што такое ратуша? Гэта сымбаль магдэбурскіх вольнасьцяў, якіх нашы гарады былі пазбаўленыя пасьля прыходу расейскіх калянізатараў (менску ю ратушу зруйнавалі таксама яны). А хто такі гарадавы? Гэта найніжэйшы чын гарадзкой царскай паліцыі. У Менску сярод іншых сваіх клопатаў гарадавыя дапамагалі разганяць патрыятычныя маніфэстацыі месьцічаў у змагарныя 1860-я гады. Расейскія літаратура і журналістыка знайшлі для гарадавых шмат азначэньняў. Самае трапнае — «держиморда» .

Няўжо гэты атрыбут колішняга каляніяльнага мінулага зьявіцца ў цэнтры «эўрапейскага гораду» , як любяць называць Менск нашыя начальнікі? Хто стаіць за такім праектам «аздабленьня» Менску? Відавочна той, хто бачыць яго не эўрапейскай сталіцаю, а цэнтрам расейскай губэрні. Ці чулі пра гарадавых у кабінэтах Міністэрства культуры? Ці, можа, іх там ужо з страхам чакаюць? Думаю, што мужнасьць нам патрэбная найперш не для таго, каб прызнавацца, у каго мы можам ператварыцца, а каб бараніць сваё спрадвечнае, эўрапейскае. Захоўваць нацыянальныя сьвяты і традыцыі. Станавіцца на абарону гістарычных цэнтраў гарадоў, на якія паўзуць з бульдозэрамі сучасныя гэрастраты...

Выбачайце, здаецца, я пачынаю казаць рэчы, якіявы разумееце і безь мяне.

Хачу згадаць напрыканцы словы сьветлай памяці Вацлава Гавэла пра тое, што без дэмакратычнай Беларусі ён ня лічыць канфігурацыю Эўропызавершанай.

Але наша эўрапейская будучыня найперш залежыць ад нас саміх.


Дзьвіна, згаданая Гамэрам

Ці існавала ў продкаў разьвітая міталёгія накшталт антычнай?

Спадар Васіль


Напачатку зазначу, што антычная міталёгіяў дачыненьні беларускай ня ёсьць нечым бясконцадалёкім і чужым. На нашыя землі самахоць ці з волізлога лёсу завітвалі старажытнагрэцкія і рымскіягероі, тут разыгрываліся драмы і трагедыі, вартыяпёраў Эсхіла і Сафокла.

Вы памятаеце міт пра Фаэтона?

Юнак-прыгажун на дзянёк выпрасіў у бацькі, бога сонца Гэліёса, ягоную калясьніцу. Ну захацелася хлопцу шыкануць, як цяпер нехта ганяе на бацькавым «мэрсе» . Гэліёс пагадзіўся зь неахвотаю, і змрочныя прадчуваньні не падманулі. Вогненная запрэжка, адчуўшы няўпэўненую руку, панеслася, не разьбіраючы дарогі, — то ўзьлятаючы высока ў неба, то неміласэрна палячы агнём зямлю. Раззлаваны Зэўс шпурнуў у Фаэтона сваю маланку, і небарака грымнуўся ў далёкую ад роднага Алімпу раку Эрыдан. Сёстры, што прыйшлі на ягоную магілу, застылі дрэвамі. Іхнія сьлёзы падалі ў рачныя хвалі ды ператвараліся ў бурштын, а плынь несла іх, як пісаў Авідый, па залатым пяску да мора, каб урэшце зрабіць аздобамі для рымскіх красуняў.

Вы запытаецеся, чаму я ні з пушчы, ні з поля ўспомніў міт пра Фаэтона. Ды таму што Эрыдан (які, між іншым, згадвалі і Гамэр, і ягоны вучань Гэсіёд, і аўтар паэмы «Арганаўтыка» Апалёній Радоскі) — гэта, на думку шмат каго з вучоных, нашая Дзьвіна.

Не забудзьцеся, калі будзеце даваць у яе нырца. Багі продкаў, як і іхнія антычныя калегі, былі паміж сабою ў разгалінаваным сваяцтве і складаных стасунках. У браты Перуну лёс паслаў жорсткага бога холаду Зюзю. Жонкаю Перуна стала спагадлівая багіня жыцьця і лета Жыва, якую яшчэ называлі па мужу Грамавіцаю. Калі Зюзя зусім замучыў людзей маразамі, Грамавіца сышла на зямлю, каб нарадзіць бога сонца Хорса. Выведка данесла Зюзю пра ейныя намеры. Той — каб не дапусьціць зьяўленьня супраціўніка на сьвет, — перакінуўся ў мядзьведзя і разам зь перамененымі ў ваўкоў злымі духамі — завеямі пачаў ганяцца за Грамавіцаю. Ратуючыся, яна ператварылася ў белую козачку і, схаваўшыся ў хмызьняках, нарадзіла Хорса-Дажбога, які хутка падрос і разабраўся зь Зюзем. Менавіта таму беларускія калядоўшчыкі і водзяць з сабою Казу.

Гэты міт падае ў сваім грунтоўным і дасьціпным нарысе «Дахрысьціянская вера нашых продкаў» вядомы рэлігійны дзеяч і гісторык Леў Гарошка. На яго старонках, апрача ўжо вядомых нам, дзейнічаюць такія калярытныя і ўплывовыя багі, як, напрыклад, Кон, што вызначаў долю і простаму чалавеку, і самім багам. Альбо бог хваробаў Яшчар зь ягонымі прыяцелькамі, злымі духамі ночы начніцамі, што перадалі сваё імя аднаму зь відаў кажаноў. Альбо магільны дух Копша, пра якога прыказка кажа: «З грашыма і Копшу дагодзіш» …

Але