2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей
подробнее ...
в 1920), польское правительство уже сбежало из страны. И что, по мнению комментатора, эти земли надо было вручить Третьему Рейху? Товарищи по оружию были вермахт и польские войска в 1938, когда вместе делили Чехословакию
cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"
Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?
Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.
Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)
Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.
Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.
Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое
подробнее ...
:)
Впрочем, глядя на то, что творят власть имущие, там слишком жесткая конкуренция бредологов...
сказаць, падарункамі дарагімі абсыпаў… Лішняя дабрата — дурата!»
Апанаваны гнятлівым настроем, завярнуў у скверык да опернага тэатру, і тут яго й запыніў закіданага выгляду мужчынка…
— Не падумайце, што я п’яніца. Мяне абакралі. Я ня буду прасіць у вас грошы, але, калі ласка, купіце мне кавалак хлеба. Вельмі ж есці хачу…
Пісьменнік ня быў слязлівы, аднак пачутае ўкалола ў самае сэрца: «Мусіць жа, ня хлусіць! I напраўду есці хоча! Во як бывае… А мае тым часам у цяпле, у дабрэ, як той казаў, з раскошы дурэюць!»
— Як вас абакралі? — спытаў дзеля цікавасці.
— Я шабашнічаў каля Смаргоні, аднаму грузіну катэдж з сярэдзіны абрабляў… А зрабіўшы работу, ехаў праз Менск у свой Слонім… У вагоне да мяне падселі двое… То да сё, пятае, дзесятае… Разгаварыліся… Бачу, хлопцы быццам бы свае, простыя… Пачалі піва разам піць… У мяне была пляшка з сабою, а ў іх паўтарачка… Потым з адным схадзіў у тамбур пакурыць… Ну, пасля перакуру дапіў сваё піва і недзе хвілінаў праз дваццаць адчуў, што засынаю… Калі ж прачнуўся, іх ужо не было… Забралі ў мяне ўсе нашыя грошы, 350 даляраў і чамаданчык з прычындаламі… У чамаданчыку ляжаў і нямецкі бошаўскі дрыль… Такога ўжо не куплю…
— Выходзіць, што вам нешта ў піва падсыпалі! — заключыў Пісьменнік. — Спачуваю… Што ж, пайшлі ў краму…
Пачуўшы пра краму, Абакрадзены павесялеў і з гатоўнасцю ўдакладніў:
— Той, другі, падсыпаў, які курыць не хадзіў…
— Ну, а хто ж яшчэ! — ні на грам не ўсумніўся Пісьменнік.
— Добра, што зусім не атруцілі! — уздыхнуў з палёгкай Абакрадзены.
— Вядома…
Гэтак гамонячы, пакінулі скверык і перайшлі вуліцу Багдановіча. Пісьменнік увайшоў у Траецкі гастраном, Абакрадзены ж застаўся чакаць знадворку.
«Мусіць, ужо патыкаўся сюды і другі раз паказвацца саромеецца!» — падумаў Пісьменнік.
У гастраноме таўклося тры-чатыры пакупнікі, а ў дальнім кутку цёрся натапыраны «бомж».
Азначэнне «бомж» — міліцыянцкая прыдумка.
Пісьменніку не падабалася гэтае агіднае слова, таму такіх людзей ён называў па-свойму — вулічнікі.
Дык вось, у дальнім кутку гастранома цёрся Вулічнік.
На 155 зайцоў Пісьменнік узяў хлеба «Водар», а на 1070 — дзвесце грамаў «Сямёнаўскай» каўбасы; папрасіў яшчэ прадаўшчыцу, каб хлеб пакроіла на лустачкі, а каўбасу парэзала на скрылікі.
Як толькі адышоў ад прылаўку і пакіраваў у дзверы, да яго тут жа прыліп Вулічнік.
«Божа, які смярдзючы!» — Пісьменніка ажно скаланула.
— Дай грошай! — заканькаў Вулічнік.
— Грошай няма…
— Тады дай укусіць!
— На…
Пісьменнік разгарнуў сціплыя пакуначкі і адшкадаваў дзве лусты хлеба і каўбасны скрылік.
Не падзякаваўшы, Вулічнік прагна схапіў ежу і праглынуў яе па-воўчы, не жуючы, за адзін коўць.
— А рэшта каму?! — спытаў вельмі злосна.
— Адчапіся! — Пісьменніка пачынала разбіраць злосць.
Вулічнік не застаўся ў краме, выграбся таксама на мароз.
— А-а, гэта ўсё табе! — моцна штурхнуў Абакрадзенага ў грудзі, як толькі ўбачыў, што Пісьменнік аддаў яму ежу.
— Што гэта вы піхаецеся?! Я вас знаць не знаю! — Абакрадзены ледзь устояў на нагах.
«Ого, як чалавек звярэе, калі ня ўвесь хлеб і ня ўся каўбаса дастаюцца яму!» — падумаў Пісьменнік з холадам у душы і, уражаны той бяздоннай лютасцю, з якой Вулічнік глядзеў на Абакрадзенага, крыкнуў:
— Ты, краса Менску! Пшоў адсюль, а то здам у міліцыю!
Абкінуўшы іх мацюкамі, Вулічнік паволі пашкандыбаў у жаўтлявы змрок Траецкага прадмесця.
Яны ж, разгарачаныя гэтай кароткай і непрадбачнай сутычкай, машынальна вярнуліся да опернага тэатру, якраз на тое месца, дзе й сустрэліся.
Абакрадзены ўсхвалявана ўсклікаў:
— Свалата! Біць мяне, рабочага чалавека, у грудзі! Я жыву за сваё, я сам на сябе зарабляю! Я ніколі ня краў і красці ня буду! Я ніколі не старцаваў… Вось толькі сёння, першы раз…
Ён разгарнуў скамечаныя пакуначкі і па-дзіцячы ўсхліпнуў:
— Я прасіў толькі трошкі хлеба, а вы яшчэ й каўбасы купілі! Дзякуй вам… Я адраблю! Калі вам трэба пабудаваць лазню ці, скажам, адрыну, то дайце мне знаць… Я любы зруб разам з кроквамі і латамі ўмомант выштукую, і тут жа любым дахам накрыю, і столь пакладу, і вокны ўстаўлю, і дзверы навешу!.. Не адзін, з брыгадаю, канешне! Брыгаду падбяру… Сёння вы мне далі ратунак і таму для вас…
Абакрадзены змоўк на хвіліну, нібыта згубіў патрэбнае слова, а пасля прамовіў цішэйшым голасам:
— Мне тут яшчэ трэба 3 600… На білет у Слонім…
«Э не, досыць, — паныла падумаў Пісьменнік, — трэба ведаць меру і ў міласціне…»
— Вы не падумайце, што я за так! — адчуўшы перамену на горшае ў настроі свайго дабрадзея, хуценька заапраўдваўся Абакрадзены. — Гэтыя 3 600 я зарабіць хачу! Можа, вы ведаеце, дзе зараз можна работу якую спаймаць? Разгрузіць што-небудзь, ці снег адгрэбці?
На Кафедральным заўзята зазванілі званы, і гэтае званенне навяло Пісьменніка на такую параду:
— Схадзіце ў царкву. Можа, там памогуць…
На тым і развіталіся…
Па купалаўскім мосце, а
Последние комментарии
6 часов 36 минут назад
20 часов 30 минут назад
22 часов 3 минут назад
1 день 1 час назад
1 день 2 часов назад
1 день 7 часов назад