Плач перапёлкі Автор: Іван Чыгрынаў Жанр: Советская проза https://coollib.in/b/469016-ivan-chyigryinaw-plach-perapyolki ІНоч была з расой, ажно халодная, як у самую восень. Але ціша стаяла нязвычная — у наваколлі больш не чулася таго грукату і гулу матораў, што прынесла ў забесяддзе вайна. Астаткі 55-й дывізіі, якая ўваходзіла тады ў 13-ю армію, што абаранялася на Сажы паміж Прапойскам і Крычавам, без баёў пераправіліся цераз Бесядзь, невялікую раку на паўднёвым усходзе Беларусі, і адступілі на Стругаўскую Буду. У тым баку падрыхтаваны быў новы абараняльны рубеж: ажно ці не месяц бабы і хлопцы дапрызыўнага ўзросту ездзілі з Верамеек капаць акопы і супрацьтанкавы роў. Спярша было пачалі вазіць акопнікаў да Латокі — за мястэчка Бабінавічы, але прыехалі аднекуль вайскоўцы на «эмках» і загадалі спыніць работы. Тады акопнікаў пасадзілі на калгасныя машыны, якія яшчэ не паспелі рэквізаваць для арміі, і перавезлі за Стругаўскую Буду. Адтуль калгаснікі звычайна вярталіся ў Верамейкі праз тыдзе ... https://coollib.in/i/16/469016/_0.jpg