Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 27


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

зморана пабрыў да брамы. Было не да разьвітаньняў, не да падзяк. Не хацелася болей чуць нічыіх і ніякіх словаў. Ні нават бачыць людзей. Я чуўся спустошаным і зьнясіленым. Толькі адыйшоўшыся па завулку ад кірхі, надзеў на галаву пілотку і азірнуўся. Гэтак звычайна рабіў на вайне, калі куды меў патрэбу вярнуцца — каб лепей запомніць шлях. Сюды я павінен быў вярнуцца. Я меў цьвёрды намер на тое.

I — не вярнуўся ніколі.

* Нябожчыкі.

** Хаваць.