Арляня Автор: Антон Алешка Жанр: Короткие любовные романы https://coollib.in/b/514727-anton-aleshka-arlyanya Два гады я не быў дома. У пачатку ліпеня высадзіўся на маленькай станцыі і, нікога знаёмага не знайшоўшы на пероне, з маленькім чамаданам і плашчом на руцэ вышаў у гарадок. Ужо было за поўдзень. Каля нафтасклада стаялі грузавыя машыны. Выпадкова каля аднае я ўбачыў знаёмага хлапца. Калісьці з ім вучыўся разам у школе. Ён нікуды далей не прабаваў паступіць, ажаніўся і жыў у суседнім пасёлку. Потым стаў старшынёю калгаса і, хоць малады, справу паставіў у гаспадарцы як належыць. Я падышоў да яго і няўпэўнена запытаўся: — Здаецца, Гайковіч?.. Ён мяне пазнаў і запрасіў з ім пад’ехаць. https://coollib.in/i/27/514727/_0.jpg