Раман з эпілогам Автор: Іван Навуменка Жанр: Советская проза https://coollib.in/b/635676-ivan-navumenka-raman-z-epilogam I 3 рабочага цягніка я злез ціхім вячэрнім часам на раз'ездзе, які ў праваднікоў і кандуктараў носіць назву дзвесце семдзесят трэцяга. Звычайна ж яго завуць Дзеўкамі, бо ён прылягае к вёсцы з такой самай назвай. — Хто к дзеўкам — скакай! — пачулася каманда, пададзеная нейчым басам, і трое хлопцаў у вопратцы чыгуначнікаў ірванулі з вагона ў тамбур. Я падаўся за імі. На раз'ездзе нічога не змянілася. Як і раней, стаіць на сваім месцы слуп з ліхтаром, а крыху воддаль прысадзістая будыніна з жалезным дахам, дзе жывуць брыгадзір пуцейцаў і абходчык. Ніякіх адмецін добраўпарадкавання не відаць: ні памяшкання для пасажыраў, ні білетнай касы, ні нават лавачкі, на якой можна было б прысесці. Я дагэтуль не ведаю, хто запальвае ліхтар, якім ноччу выяўляецца наяўнасць гэтага закінутага раз’езда. Можа абходчык, а можа брыгадзір пуцейцаў, хоць такая работа, здаецца, і не паві ... https://coollib.in/i/76/635676/img_0