Бомба Автор: Аляксандр Капусцін Жанр: Советская проза https://coollib.in/b/704456-alyaksandr-kapustsin-bomba Ліпеньская раніца таго дня была светлай і ціхай. Сонца залівала сваімі лагоднымі праменнямі нашу Старую Рудню, вялікую вёску з дагледжанымі акуратнымі хатамі, поле і лес, якія раскінуліся за ёю шырокімі абшарамі. I зусім не верылася, што дзесьці грымяць страшэнныя выбухі, што каторы тыдзень ужо лютуе вайна. Не хацелася верыць, але куды дзенешся: раптам над наваколлем павіс густы, нудны гул. Ён як зваліўся цяжарам, ціснуў, душыў усё жывое. Самалёт вырваўся з-за лесу. Над вёскай, павярнуўшыся да зямлі бокам, на якім былі намаляваны чорныя крыжы, ён даў круг, узяў кірунак на чыгунку — па ёй у бок Жлобіна ішоў цягнік. https://coollib.ini/56/704456/cover_cl6.webp