Бездакорная пакаёўка [Агата Кристи] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
Кристи Агата Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
Агата Крысцi Бездакорная пакаёўка Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў - Прабачце, мадам, цi не магла б я з вамi пагаварыць? Такое пытанне можна было лiчыць недарэчным, бо Эдна, маленькая пакаёўка мiс Марпл, гэтым самым зваротам ужо пачала гаворку са сваёю гаспадыняю. Адзначыўшы гэта, мiс Марпл адразу ж адказала: - Вядома, Эдна. Заходзь i зачынi дзверы. Што здарылася? Паслухмяна зачынiўшы дзверы, Эдна зайшла ў пакой, скамячыла ражок фартуха i некалькi разоў уздыхнула. - Ну што, Эдна? - падбадзёрваючы, папыталася мiс Марпл. - О, прабачце, панi, гэта ўсё мая стрыечная сястра Глэдзiс. Бачыце, яна засталася без работы. - Мне шкада яе, дарагая. Яна служыла ў Олд-Холе, праўда ж, у мiс... мiс... Скiнераў? - Ага, панi, праўда. I Глэдзiс гэта вельмi засмуцiла, вельмi засмуцiла. - Аднак перад тым Глэдзiс даволi часта мяняла гаспадароў, праўда? - Ага, панi. Яна гэта рабiла, каб не заседжвацца. Яна, пэўна, нiколi не супакоiцца, вы разумееце, што я хачу сказаць. Але, бачыце, яна заўсёды папярэджвала! - А гэтым разам усё было наадварот? - суха папыталася мiс Марпл. - Але, панi, i гэта вельмi засмуцiла Глэдзiс. Мiс Марпл крыху здзiвiлася. Яна помнiла Глэдзiс, якая iншы раз прыходзiла пiць гарбату у кухню ў свой "выхадны" дзень, помнiла як дзябёлую дзяўчыну-рагатушку, заўсёды з ураўнаважаным характарам. - Бачыце, панi, усё гэта таму, што мiс Скiнер не так усё зразумела. - Як зразумела мiс Скiнер? - цярплiва папыталася мiс Марпл. Цяпер ужо Эдна выклала ўсе свае навiны: - О, панi, гэта такi ўдар для Глэдзiс. Бачыце, прапала адна брошка ў мiс Эмiлii, i такi падняўся вэрхал, што i ўявiць нельга. Вядома, нiкому не падабаецца, калi такое здараецца; гэта такое хваляванне, панi, вы разумееце, што я хачу сказаць. Глэдзiс памагала шукаць. Шукалi ўсюды. Мiс Лавiнiя ўжо загаварыла, што пойдзе ў палiцыю, i раптам брошка знайшлася. Яна ляжала ў шуфлядцы ў туалетным столiку. Глэдзiс падзякавалi. А тут на другi дзень разбiлася талерка, мiс Лавiнiя вельмi раззлавалася i сказала Глэдзiс за месяц звольнiцца. Глэдзiс адчула, што гэта не за талерку i што мiс Лавiнiя проста шукае зачэпку, i гэта, вiдаць, за брошку; яны думаюць, нiбы яна ўзяла яе i паклала зноў, калi сказалi пра палiцыю. Але Глэдзiс не магла гэтага зрабiць, яна б нiколi не рашылася на такое. А што ёй рабiць, калi пра яе пойдуць розныя плёткi, гэта ж вельмi непрыемна дзяўчыне, вы ж ведаеце, панi. Мiс Марпл згодна кiўнула галавою. Хоць яна i не адчувала асаблiвай сiмпатыi да гэтай дзябёлай самаўпэўненай Глэдзiс, яна верыла ў сумленнасць дзяўчыны i добра ўяўляла, як здарэнне магло ўзрушыць яе. Эдна спыталася з сумам: - Я думаю, тут вы нiчым не паможаце, панi? - Скажы ёй, каб не рабiла глупства, - сказала мiс Марпл рашуча. - Калi яна не брала брошкi - а я ўпэўненая, што не брала, - дык ёй няма чаго хвалявацца. - Пойдуць чуткi, - з сумам сказала Эдна. - Сёння я буду там i пагавару з мiс Скiнерамi, - супакоiла яе мiс Марпл. - Дзякуй, мадам, - сказала, Эдна. Олд-Хiл быў вялiкi дом вiктарыянскага стылю, акружаны лесапаркам. Паколькi выявiлася, што яго нельга было прадаць i здаць у наём такiм, як ён ёсць, цалкам, нейкi спрытны спекулянт раздзялiў дом на чатыры асобныя кватэры "з цэнтральнай абагравальнай сiстэмаю i паркам". Паркам валодалi ўсе кватаранты. Эксперымент удаўся. Адну кватэру занялi багатая старая эксцэнтрычная лэдзi i яе служанка. Гэтая старая захаплялася птушкамi, i кожны дзень яна збiрала цэлае птушынае царства на кармленне. Другую кватэру арандаваў суддзя, якi вярнуўся з Iндыi, са сваёю жонкаю. Маладая пара, якая нядаўна пажанiлася, заняла трэцюю кватэру, а чацвёртую два месяцы таму назад нанялi дзве старыя дзеўкi па прозвiшчы Скiнер. Казалi, што гаспадар быў задаволены. На самай справе ён баяўся дружбы кватарантаў, за якой прыходзiць i адчужанасць са скаргамi адзiн на аднаго. Мiс Марпл была знаёмая з усiмi, хоць добра нiкога не ведала. Старэйшая сястра Скiнер, мiс Лавiнiя, была, калi можна так сказаць, цяглавая сiла. Мiс Эмiлiя, малодшая, амаль увесь час ляжала ў пасцелi, пакутуючы ад розных хвароб, якiя, на думку жыхароў Сент-Мары-Мiд, былi больш выдуманыя. Толькi мiс Лавiнiя шчыра верыла ў пакуты i цярпенне сваёй сястры, з гатоўнасцю патурала ўсiм яе капрызам i бегала ў вёску i з вёскi, каб прынесцi тое, чаго "раптам захацелася сястры". На думку жыхароў Сент-Мары-Мiд, калi б мiс Эмiлii прыпала хоць палавiна тых пакутаў, пра якiя яна гаварыла, яна б ужо даўно паслала па доктара Хайдака. Але мiс Эмiлiя, калi чула пра гэта, закатвала вочы i мармытала, што яе хвароба няпростая - лепшыя спецыялiсты ў Лондане не маглi ў ёй разабрацца i што адзiн вядомы доктар правёў з ёю найноўшы курс лячэння i яна спадзяецца, што гэта паможа ёй. Нiякi звычайны тэрапеўт не можа яе вылечыць. - I я так думаю, - гаварыла мiс Хартнел з мiлай прастатою, - што яна вельмi добра робiць, калi не клiча доктара. Паважаны доктар Хайдак з яго вясёлым норавам мог сказаць ёй, што нiякая яна не хворая, што можна ўставаць з пасцелi i не рабiць шуму. Ёй бы гэта пайшло на карысць! А- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
Последние комментарии
4 минут 15 секунд назад
7 минут 12 секунд назад
8 часов 18 минут назад
22 часов 13 минут назад
23 часов 46 минут назад
1 день 3 часов назад