Высокі дом, шырокі двор
Пабудаваў князь, Гудал сівы.
Ён каштаваў шмат слёз і сілы
Рабам, паслушным з даўніх пор.
На светлы схіл суседніх гор
Ад сцен яго кладуцца цені,
У скале выбіты ступені.
Яны ад вежы рагавой
Вядуць на рэчку. А па сходах
Пад лёгкай белаю чадрой
Князёўна юная па воду
Ў Арагву ходзіць пад гарой.
Заўжды маўкліва на даліны
Глядзеў з гары пануры дом.
Ды сёння ў ім і шум і гром,
Гучыць зурна і льюцца віны.
Сасватаў князь дачку сваю,
На баль заклікаў ён радню.
На стрэсе, высланай каўрамі,
Сядзіць нявеста, а вакруг
Гульня і спеў яе падруг.
Ужо далёкімі гарамі
Закрыўся сонейка паўкруг.
У ладкі такты адбівае
Дзявочы тлум, і бубен свой
Бярэ нявеста маладая.
І вось яна адной рукой
Кружне яго над галавой,
То паімчыцца лягчэй птушкі,
То раптам спыніцца, глядзіць,
І волкі зрок яе блішчыць
З-пад гожай вейкавае дужкі;
То чорнай броўкай павядзе,
То раптам нахінецца трошкі.
А па каўры плыве-ідзе
Яе чаруючая ножка.
І пасміхаецца яна
Дзяцінай радасці паўна.
І месяц, што з-за хмар застрэшкі
Зірне, гуляючы з вадой,
Не
Последние комментарии
12 часов 59 минут назад
15 часов 16 минут назад
1 день 5 часов назад
1 день 5 часов назад
1 день 11 часов назад
1 день 14 часов назад