Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] [Ніл Гілевіч] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (118) »
Ніл Гілевіч УДЗЯЧНАСЦЬ І АБАВЯЗАК
літаратурна—крытычныя артыкулы і нататкі
Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, Удзячнасць і абавязак, Літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. — 302 с.
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
«Веру, братцы: людзьмі станем!..»
Да 100-годдзя з дня нараджэння Цёткі Сто гадоў назад у вёсцы Цёшчына на Гродзеншчыне, у заможнай сялянскай сям'і, нарадзілася першая беларуская паэтэса і пісьменніца Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч), імені якой было суджана стаць у шэрагу самых яркіх імён беларускай літаратуры пачатку 20-га стагоддзя. Цётка як літаратар прайшла шлях, у галоўных рысах характэрны для большасці яе сучаснікаў — беларускіх пісьменнікаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.). Выдатнай паэтэсай-рэвалюцыяперкай, відным дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння яе зрабіў несумненна час — пераднавальнічны і затым навальнічны час першай народнай рэвалюцыі ў Расіі (1905-1907). Наўрад ці хто мог угадваць, гледзячы на хваравітую дзяўчыну, якая, не скончыўшы гімназіі, паехала працаваць у вёску настаўніцай, што праз некалькі гадоў яе натхнёна-палымяныя вершы будуць бліскацець, як маланкі ў згусцелай цемры хмар на гарызонце, і будуць клікаць працоўных да барацьбы за свабоду, на зруйнаванне ненавіснага царысцкага рэжыму і памешчыцка-капіталістычнага панавання. Але здарылася іменна так. Апынуўшыся ў самым пачатку веку ў Пецярбурзе, а затым у Вільні, Цётка блізка сышлася з рэвалюцыйна настроенай інтэлігенцыяй, увайшла ў нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, выступае па сходах і мітынгах, вядзе агітацыйную работу сярод сялян. Вось тады і прыйшлі на змену яе ранейшым, сумна-элегічным вершам аб горы-бядзе роднага краю радкі зусім іншага гучання, вось тады і заявіў ва ўсю сілу аб сабе яе нязломна-мужны, байцоўскі характар. Мала каму з паэтаў шматнацыянальнай Расіі выпаў у тую пару гонар, каб іх вершы, аддрукаваныя ў сацыял-дэмакратычнай друкарні, распаўсюджваліся ў народзе як рэвалюцыйныя пракламацыі-лістоўкі. Але іменна так «хадзілі па руках» вершы Цёткі «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам», «Мора (рэвалюцыя народная)». Гэта зайздросная для ўсякага паэта-грамадзяніна доля дасталася Цётцы таму, што яна аддалася рэвалюцыйнай барацьбе з усёй безагляднасцю і апантанасцю, таму, што толькі нязгасная рэвалюцыйная палымянасць магла прадыктаваць радкі, накшталт: «Чую яшчэ голас з неба, што цара павесіць трэба!» або: «Нясе доўг у грудзях для тыранаў, цара і прыказ у вачах: «Цару згінуць пара!» «Ён» — гэта паўстаўшы народ, што ідзе пад чырвоным сцягам і з песняй. Шматвекавы доўг-расплата, што павінен быць вернуты прыгнятальнікам, і быў адным з галоўных эмацыянальных вытокаў, што давалі сілу голасу паэтэсы. У грудзях гэтай кволай на выгляд жанчыны білася вялікае, поўнае сапраўднай мужнасці сэрца, сэрца змагара-патрыёта, рэвалюцыянера, трыбуна і прарока. Як жа трэба было прагнуць пачатку гэтай вялікай рэвалюцыйнай буры-навальніцы, каб з такой радасцю і захапленнем вітаць яе прыход і з такой сілай адлюстраваць яе ў велічным вобразе ўскіпелага са дна глыбінь мора!
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (118) »
Последние комментарии
13 часов 56 минут назад
20 часов 18 минут назад
20 часов 26 минут назад
20 часов 55 минут назад
20 часов 58 минут назад
20 часов 59 минут назад