Выспы [Франц Сіўко] (fb2) читать постранично, страница - 96


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

немаведама скуль прыезджых: галёкаюць-плёскаюцца — хмыз прыбярэжны гнецца. І толькі мы, двое абарыгенаў, – маўчым. Нам, звыклай да вольніцы вясковай мурзатай малечы, тут, у гэтым сціснутым з усіх бакоў мурамі колішняе кардоннае фабрыкі ды кустоўем куце, купацца і ў голаў ніколі не прыходзіла. Іншых мясцінаў дзеля гэтай мэты ў наваколлі хапала. Сюды ж, бы паганцы да каменнай глыбы, сведчання Божае прысутнасці, наведваліся сцішана ( не парушыць бы хараства!) падзівіцца. Тады – паганства было, цяпер – пагана.

Закадычны сябар, закляты вораг. Ненавідзяць адзін аднаго, пішуць адзін на аднаго пасквілі, паслухаць каторага, дык няма ў свеце горшага чалавека за таго, другога. Але – усюды разам, упобачкі, быццам ланцугом нябачным скутыя, так ужо, відаць, і пойдуць па жыцці сіямскімі блізнятамі. Закадычны вораг? Закляты сябар?

«Што значыць – захоўваць пазітыў?» Год дваццаць таму і не знайшоў, што чалавеку адказаць на такое ягонае пытанне. Сёння, па сталым роздуме, так бы адказаў: захоўваць пазітыў — значыць узяць за звычку злаваць (наракаць) найперш на асобныя рэчы, а не на жыццё наогул.

З алкаголікам суіснаванне часта – жорсткая дылема з жыццём на коне. Сам не памрэ – іншага, таго, хто побач, угоніць у магілу. Адыдзе той другі, – і сам ці засіліцца, ці згарыць, ці атруціць сябе дарэшты зеллем. Адзіны паратунак для цвярозага другога – адпрэчыць учасна, адцурацца. Жорстка, ды такая дылема – з жыццём на коне. І не асудзіш: кожнаму найперш уласнае здароўе ды жыццё абыходзіць.

Этымалагічна неадназначнае паняцце – інтымная здрада. Здраджваюць, не маючы пачуцця — але ці можна тое называць здрадаю? Здраджваюць, здараецца, наўмысна — з роспачы ці са злосці. Ды ў любым выпадку рабіць што з першае, што з другое здрады праблему — гэткі ж нонсенс, як усхваляць прымусовую адданасць.

* * *

Ад жахлівага да высокага – адзін крок. Попел Пампеі, што чэпіцца падчас вандроўкі да ног, надзіва, не толькі не прыгнечвае, наадварот, – дадае ахвоты ачысціцца ад бруду. Жадання пасыпаць голаў тым вольным, бы вецер пазавуголлю паўразбураных камяніцаў, прысакам і паслаць куды падалей усё пустое, нікчэмнае, неістотнае. Адзін крок – даўжынёю ў стагоддзі, дзіўная метамарфоза на мяжы сёння і ўчора, сну і явы.

* * *

Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага.

* * *

«Як мы можам вось гэтак разлучыцца?» – сказала абражаная часовым ад’ездам каханага гераіня фільма «Цягнік Чжоў Ю» і ступіла насустрач здрадзе. Скуль было ёй, аслепленай першым у жыцці пачуццём, ведаць, што няўменне стачыць у адно сёння і заўтра немінуча прывядзе яе да згубы. Што заўтра, якім бы яно ні выдавала далёкім-недасяжным, непазбежна становіцца сёння і што быць здатным стрываць павольнасць гэткае метамарфозы можа толькі той, у каго ёсць хоць які-кольвек, хай сабе і найкуртаты, досвед ад учора. Хто дасканала ведае і прымае як належнае, што быць сёння – гэта таксама і быць заўтра з валізаю ад учора. Цягнік жыцця, хісткі спадзеў на мяжы явы і ўяўлення.

1

Не тлумі галавы! (сапс. з ідыш).

(обратно)

2

Caritas – дабрачынная каталіцкая арганізацыя.

(обратно)

3

Мамона – бажаство багацця ў некаторых старажытных народаў.

(обратно)

4

Кохі – япанізаваная англійская назва кавы.

(обратно)

5

Кавані, Ліліяна – італ. рэжысёр.

(обратно)

6

велізарнага, агромністага (ад польск. olbrzymi).

(обратно)

7

Алан Бэнэт (Alan Bennet), нар. у 1934 – англійскі празаік, драматург, акцёр.

(обратно)

8

Жан Жэнэ (Jean Genet), 1910–1986 – французскі празаік, драматург.

(обратно)

9

Лазар Перальман (Бен-Егуда Эліэзер), 1859 — 1922 – пачынальнік адраджэння размоўнай формы іўрыту, ураджэнец м. Лужкі Віленскай губерні (цяпер — Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці).

(обратно)

10

Сан Клементэ – рымская святыня раннехрысціянскай эпохі.

(обратно)

11

Эксцэленцыя – форма звароту да біскупа (архібіскупа) ў каталіцкім касцёле.

(обратно)

12

Паводле