Цитата: "А марганец при горении выделяет кислород". Афтырь, ты в каком подземном переходе аттестат покупал? В школе преподают предмет под названием - химия. Иди учи двоечник.
Стоит внимания. Есть новизна и сюжет. Есть и ляпы. Ну например трудно потерять арбалет, еще трудней не пойти его поискать, тем более, что он весьма дорогой и удобный. Я слабо представляю, что четверо охотников уходят на охоту без дистанционного оружия и лишь по надобности его берут, тем более, что есть повозка и лошади. Слабо представляю, что охотники за своей жертвой и подранками бегаю с мечами. Имея 4 арбалета и видя волколака автор
подробнее ...
рассказывает нам как его они рассматривают и как он готовится к нападению, дожидаясь атаки. Лишь ГГ успевает нажать на спуск в догон и забыв о перезарядке несётся безоружный за целью, видимо высказать своё устное фи за грубое подталкивание. Ну и как всегда охотники на монстров не имеют элементарной защиты от таких нападений - рогатины и предпочитают служить "кеглями" и летать не имея крыльев. Стандарт вооружения для таких писателей - меч, взяв авторит - ведьмака А. Сапковского. Только у него ведьмаки были уже биомутантами и обучались с детства, имели невероятную реакцию, гибкость, скорость и кучу химии от отравлений и заживление ран от ближнего контакта с чудовищами. Наши простые предки справлялись копьями,луками, собаками, ядом и ловушками. Диванные писатели пишут глупые книги и ссылаясь друг на друга. Да нормальные охотники в лес без хороших как минимум двух обученных собак держать зверя на одном месте на хищника не пойдут, иначе сами станут дичью. Я действительно умных произведений, где хоть чему то можно научиться из реального опыта давно не читал. На фоне прочих авторов оценку ставлю - хорошо и рекомендую представлять в уме более реальные ситуации и не резать монстров ножичком, а сразу колоть зубочисткой.
Очень! очень приличная "боярка"! Прочёл все семь книг "запоем". Не уступает качеством сюжета ни Демченко Антону, ни Плотников Сергею, ни Ильину Владимиру. Lena Stol - респект за "открытие" талантливого автора!!!
Написано на уровне детсада. Великий перерожденец и врун. По мановению руки сотня людей поднимается в воздух, а может и тысячи. В кучу собран казачий уклад вольных и реестровых казаков, княжества и рабы. 16 летний князь командует атаманами казачьего войска. Отпускает за откуп врагов, убивших его родителей. ГГ у меня вызывает чувство гадливости. Автор с ГГ развлекает нас текстами казачьих песен. Одновременно обвиняя казаков
подробнее ...
обворовывание своего князя. Читать о всемогущем колдуне и его глупых выходках и рассуждениях просто не интересно.
часам, усе забыліся пра нашу дачушку. Людзі так хутка пра ўсё забываюцца... І тым больш прыемна, што хоць вы з Алушай памятаеце.
Яна вядзе госця ў пакой, дзе пры Олінай фотцы на стале са стравамі наўзбоч новага чэшскага бра з шыкоўнымі падвескамі гарыць свечка, бярэ з падваконня альбом.
— Вось, як жывая дзяўчына на здымку. Як быццам учора ўсё было. Трэба было мне заснуць тады на радасць таму гаду... Ніколі сабе не дарую, ніколі...
Нэля ўпусціла Олю ў пад’езд праз дамафон, а сама тым часам прыснула на канапе. А калі прачнулася, дачкі ў кватэры ўсё яшчэ не было. Пайшла шукаць па пад’ездзе ды і знайшла нежывую, з шалікам на горле ў закутку пляцоўкі перад уваходам на гарышча.
Андрэй уносіць паднос з ежаю, ставіць на стол збоч падваконня. Ён, відаць, чуў размову, бо тут жа пачынае супакойваць жонку. Дарашэнка таксама мкнецца зрабіць унёсак у справу, зазначае, што, маўляў, адліюцца забойцу матчыны слёзы. Але парыў ягоны, наўздзіў, не знаходзіць у гаспадыні адабрэння.
— Што ты! — кажа яна і рашуча адсоўваецца ад яго, бы ад нясветнага ерэтыка. – Крый Бог! Хай застаецца ўсё, як ёсць. Яго зловяць – і ёй горай будзе на тым свеце. Што заўгодна, ды толькі не помста. Айцец Зміцер, наш святар, кажа, нішто так не есць чалавека знутры, як яна, помста. Пачнеш помсціцца, а ў выніку – сам сабе толькі нашкодзіш. Сточыць помста вантробы, бы шашаль гаржэтку...
Андрэй падтаквае ёй, і Дарашэнкава маўклівая нязгода з гэткаю высновай – дараваць забойцу, як можна? — ціхамірна патанае ў суладнай цвердзіні іх хрысціянскай усёдаравальнасці.
— Дык што, едзеш адпачыць? — пераводзіць размову на іншае Андрэй. – Надоўга? Добра табе... А мы вось з Нэляй ніяк не збярэмся за слугаваннем мамоне[3]. Сцягаліся на тыдзень у Прагу ды Берлін, але хіба гэта адпачынак? Дарога такая цяжкая, ды і ўражанняў тых кот наплакаў, адно паспяваеш падчас язды ад прыбіральні да прыбіральні «Макдональдсы» з іхнімі вар’яцкімі фаст-фудамі за вакном аўтобуса лічыць...
— Гаворыш абы-што, – кажа Нэля і лагодна падміргвае Дарашэнку. – Прыдумаў – мамоне! Падумае чалавек, мы тут няведама які крымінал развялі. Можна і наогул нічым не займацца, а такому мамоне слугаваць, што і чорту не прысніцца. Тым больш – не для сябе стараемся, хочацца ж Жэні памагчы.
Жэня – другая, старэйшая Андрэева і Нэліна дачка, равесніца Ігара. Два гады таму яна выйшла замуж за кіпрыёта турэцкага паходжання і з’ехала з ім да яго на радзіму. З’ехала насуперак нязгодзе бацькоў, таму напамін пра яе з вуснаў Нэлі, якая зазвычай балючай тэмы не чапае, выглядае дзіўнавата.
— А вось у палітычныя авантуры менш трэба лезці, — працягвае Нэля і моршчыць лоб. — Такі складаны час для прадпрымальнікаў, адну за адной фірмы зачыняюць, а ён, бач, у страйкавы камітэт упісаўся. Паведаміць хто з «зычліўцаў» куды след – і гамон справе, шукай тады вінаватых. Ну, не так, Саша?
— Можа, і так, — кажа Дарашэнка і зноў чамусьці – каторы раз за апошнія дні — згадвае Люсін ліст. Згадка такая ліпкая, што нават тады, калі Андрэй заводзіць размову пра нюансы працы ў фірме па продажы радыёапаратуры, якую ён пяць год таму адчыніў у складчыну з яшчэ адным сваяком, Дарашэнка не дае рады ад яе адчапіцца. І толькі Алушын прыход ненадоўга, бо жанчыны амаль адразу зачыняюцца ў пакоі, каб пагаманіць сам-насам, крыху знівелёўвае яе.
— А прызнайся, што ўсё яшчэ неабыякавы да гэтай Люсі, — кажа Алуша і з выглядам пакрыўджанага дзіцяці – звычайная яе манера паводзінаў неўзабаве па замірэнні — адводзіць пагляд убок. Злосць усё яшчэ прабіваецца ў яе голасе, але гэта ўжо хутчэй злосць на мяжы даравання – усцешны вынік доўгай начной размовы Дарашэнкі з жонкаю напярэдадні ягонай выправы ў дом адпачынку. – Цяпер мне зразумела, чаму ты ажно тры гады мітрэнжыўся з прапановаю пабрацца... Ніяк яе не мог забыцца!
— Ага, так і ёсць, якая ж ты здагадлівая, — кажа ён, імкнучыся надаць голасу як мага болей сарказму.
Канечне, ён пакрывіў бы душой, калі б працягваў даводзіць, што едзе ў той дом без таемнага намеру пабачыць Люсю: з песні слова не выкінеш. Не жадаў бы ён спаткання з Люсяй – хто б прымусіў яго ехаць, такіх дамоў колькі ні панаадчыняна апошнім часам паўсюль. І Алуша не такая дурніца, каб да гэтага не датумкаць. Так што яе рэакцыю на ягонае рашэнне ехаць цалкам можна зразумець: хто ж узрадуецца, што яго спрабуюць трымаць за дурня? Абраза і падман, хай сабе і ў выглядзе маўчанкі, заўжды ходзяць поруч. І не жанчыну, які б вынаходлівы і спрытны ні быў мужчына, на зазуб тае маўчанкі беспакарана падсякаць.
Гэта была першая іх размова, падчас якой ён распавёў жонцы ўсё пра свае дзяцінна-юнацкія стасункі з Люсяй Гарнак. Але што значыць – усё? Як можна распавесці ўсё іншаму чалавеку пра тое, чаму і сам нават у паважным ужо ўзросце не ў стане даць дакладнага азначэння? Не кажучы ўжо пра нейкія там інтымныя нюансы, што суправаджаюць падобныя гісторыі. Кшталту гэтак абсмяянага рознымі цынікамі ды ўсё адно гэтак помнага кожным з нас ад гадоў
Последние комментарии
3 часов 22 минут назад
3 часов 57 минут назад
1 день 42 минут назад
1 день 44 минут назад
1 день 1 час назад
1 день 2 часов назад