Адклікаюцца рэхам гады [Аўгіння Кавалюк] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (14) »
Аўгіння Кавалюк Адклікаюцца рэхам гады
© Камунікат.org
Уступнае слова
Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам. Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей. Гэты зборнік вершаў складаецца з некалькіх раздзелаў. Адкрывае яго вянок санетаў «Слова жанчыны да Айчыны». Ён (як і наступныя раздзелы «Споведзь» і «Вяртанне») прысвечаны роднай Беларусі, зякой паэтку звязвае непарушная повязь. Філасофскім пытанням прысвечаны і наступныя раздзелы зборніка: «Роздум», «Роднасць» і «Надзея». Усе вершы прасякнуты глыбокім лірызмам. У мяне няма сумніву ў тым, што і прапанаваныя ўвазе чытача вершы Аўгінні Кавалюк дазволяць яму лепей ацаніць характэрныя для іхняга разумення думы паэткі, яе пачуцця, настрою і неадрыўнасці лёсу аўтара ад роднага краю, якому яны па сутнасці і прысвечаны. Роздум аўтара над агульначалавечымі каштоўнас цямі і спрадвечнымі пытаннямі чалавека, якія ён задае сабе, адлюстроўваюць спеласць лірычных думак Аўгінні Кавалюк.
Слова жанчыны да Айчыны
Здалёку бачыцца ярчэй Мая зямля, мая Айчына
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (14) »
Последние комментарии
7 минут 17 секунд назад
11 часов 25 минут назад
11 часов 42 минут назад
12 часов 7 минут назад
12 часов 39 минут назад
13 часов 46 минут назад