[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (72) »

ПРАЛОГ. HI ТРЭДА
Плясь! Хрумсь! Шкло разляцелася куслівымі пырскамі. Змесціва разбітага сасуда асела на падлозе. Мокры попел з рэдкімі блішчынкамі — быццам нехта скамячыў у далоні кастрычніцкае начное неба разам з сузор’ямі. Зноў дарога на Вавілон… Залаты пыл, хцівыя пагляды ў спіну… А ён думаў калі не пра востраў Кайстра, прыдуманы кінікам Кратэтам Афінскім, дзе ўсе роўныя, як жабракі, і шчаслівыя, як сытыя ды сагрэтыя жабракі, дык хаця б пра Авалон, затанулую выспу з таемнымі ведамі, якая мусіць у свой час усплыць і выратаваць род людскі… Але твая дарога выбірае цябе, як вецер сухое лісце. I ты бяссілы змяніць шлях, падобна сухому лістку, якога зносіць у гнілую каляіну. I шчэрацца пляскатварыя вавілонскія каменныя львы, і рвецца срэбны ланцужок, і трэскаюцца жорны… Божа, хай будзе воля Твая… Але ж хіба не было добрых намераў ды высокіх памкненняў, горкіх ахвяраў дзеля спазнання — і не ў імя ўласнага дабрабыту? Ora, lege, lege, lege, relege, labora et invenies… Чаму ж — так? Безнадзейна, дарэмна… У чорным мокрым попеле пабліскваюць жарынкі Вавілона… Чалавек абводзіць вачыма пакой. Вынесена ўсё, што можна было прадаць, нават ручнік матчын з абраза Маці Божай Неапалімай Купіны (абраз не прадаецца, гэта душа). Голыя сцены і павуціннем не прыкрашаныя — даўно вытраўлены адсюль дзеці Арахны смярдзючымі выпарэннямі. Але пакой зусім не пусты. Наадварот — загрувашчаны, бы камора вавілонскага купца. Вартыя жалю скарбы пыхлівага розуму. Сотні прабірак і колбаў люструюць не да канца згаслы ў атаноры мітуслівы агеньчык. Сычаць змеевікі, выплёўваючы па кроплі атруту. Дакорліва пагойдваюцца шалі, якія адмералі не адну шчопаць і прыгаршчу разнастайных рэчываў — некаторыя агідна было б крануць добраму хрысціяніну. Дубовы каржакаваты стол, за якім ладзіць бы шумлівыя бяседы з медавухай, прапалены, уквэцаны, пашчапаны, быццам стары вой, на подзвігі якога даўно забыліся, а ён уеё яшчэ цягнецца за сваім войскам, не ў змозе ўжо нават разгледзець ягоны штандар. Мітусня, буцвенне, тло… Паміж глінянай бруднай талеркай і бронзавым падсвечнікам у выглядзе саламандры нешта маленькае, яркае… Мёртвая пчала! Apis mellifera… Звычайная працоўная меданоска… Тонкія дужыя пальцы, спрэс у плямах ад рэчываў, апёках і драпінах, беражліва паднімаюць бязважкае мёртвае цельца, ад якога, здаецца, павінна пахнуць не смерцю, а мёдам. «А што, калі менавіта гэтага інгрэдыенту і не хапала, — ліхаманкава закруцілася ў галаве звыклая карусель. — Што, калі дадаць…» Не, досыць! Загінулая жамяра адправілася ў саслаблы агонь… Цікава, што яе сюды прывабіла? А мо сярод пчалінага народу яна вылучылася такой жа, як гаспадар пакоя, апантанай згубнай цікавасцю, прагай да забароненых ведаў? Не каб сумленна аблятаць кветкі, збіраючы пасланы Госпадам нектар для дадання ў агульныя соты. Тоўсты сшытак у чорнай скураной вокладцы таксама адпраўляецца ў пашчу атанора, пакутліва спрабуючы распрастаць спісаныя дробным почыркам старонкі. Нічога, зараз іх прачытае агонь. Вось і ўсё… Чалавек бярэ з дубовага стала яшчэ адну колбу з чорным змесцівам, на гэты раз сухім, трасе, углядаецца… А гэты эксперымент больш удала прайшоў! Блішчынкі буйныя, заўважныя. У галаве зноў замітусіліся формулы, сімвалы… Дзверы пакоя ажно прагінаюцца пад нечымі ўдарамі, гучаць пагрозныя крыкі… Гаспадар зважае на гэта не болей, чым мёртвая пчала.
СТАДЫЯ ПЕРШАЯ. КАЛЬЦЫНАЦЫЯ. АБПАЛЬВАННЕ. ПЕРАТВАРЭННЕ ПЛАЎКІХ РЭЧЫВАЎ У НЯПЛАЎКІЯ
іх было восемдзесят шэсць. Кітайскіх студэнтаў. А Пелагея была адна. 3 новенькім магістарскім дыпломам, хранічным гастрытам ад хранічных жа нерваў, дурным перфекцыянізмам і новым шалікам колеру хворага сонца. Пра перфекцыянізм… Раз пагадзілася выкладаць замежку, то бок гісторыю сусветнай літаратуры, для кітайскіх студэнтаў, якія ні па-расейску, ні па-беларуску, ні па-ангельску не кемяць, дык трэба ж вымудрыцца, каб цікава і ім, і сабе… Таму на экране за спінай Пелагеі пульхная дзіўнаватая жанчына з кароткай чорна-сівой стрыжкай спальвала сябе разам са сваёй падпольнай бібліятэкай. Урывак са старой экранізацыі «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдберы. Пасля прагляду ўражальнага фрагменціка студэнты мусілі, як героі Брэдберы, скласці «жывую бібліятэку»: уявіць, хто якую кнігу хацеў бы ўратаваць для будучыні. Ба-бах! Дзверы аўдыторыі з грукатам ударыліся аб сцяну, каб маглі — страцілі б прытомнасць. — Што тут адбываецца? За новым дырэктарам каледжа — ружовы твар круглы, плечы квадратныя — сунулася ягоная намесніца, цётка з выбеленым начосам, злавеснай усмешачкай і разяўленым, быццам рот даносчыка, журналам. — Гэта што такое? Палец дырэктара абурана тыцкаў у экран, на якім курчыліся ў полымі кнігі і іх уладальніца. Герой Брэдберы, ратуючыся ад прыгнятальнай --">
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (72) »
Последние комментарии
17 минут 14 секунд назад
5 часов 21 минут назад
5 часов 41 минут назад
5 часов 42 минут назад
5 часов 56 минут назад
6 часов 40 минут назад